Старонка 14
◀ / 353 ▶
РАЗБІЎКА ж. перан. Разбурэнне. Як пычылася разьбіўка — цьвёрдыя, іньдзівідуальныя, кулачыньня, яны сыбраліся, кінулі ўсё і зьехылі ў сьвет. РАЗБЛУКАНЯЦЬ зак. Выклікаць жаданне блукаць. Узноў Цырянковыга сына рузблукуняла, ніяк ні найдзіць дзела пы сабе. РАЗБЛУТУНЯЦЬ зак. Выклікаць жаданне швэндацца. Аднаго рузблутуняла і другога, у дваре палкі дроў ні піряськепюць. РАЗБЛУТУНЯЦЦА зак. Пачаць швэндацца. Луччы дзяржы січас у руках, рузблутуняіцца, дык цяпніш зь ім горя. РАЗБЛЫКАЦЦА, РАЗБЛЫНКАЦЦА зак. Пачаць швэндацца. Разблыкыўся ты, хлопіц, ціряшчур, нада стырікам патроху пымыгаць. Якея ты помышчы ат іх зыхацела, калі яны рысп'янчыліся і разблынкыліся. РАЗБЛЫНЧЫЦЦА, РАЗБЛЫНЧЭЦЦА зак. неадабр. Пачаць швэндацца. Большы некуды як разблынчыліся Лісавеціны мальцы. Дужа рызблынчэўся Андрей, піріначуіць і пыдаўся, а іна ўсюдых сыма і сыма. РАЗБЛЫТЫКАЦЬ зак. Выклікаць швэнданне. Нечыга ўзноў Лявонывых рызблытыкала, адзін зы адным цігаюцца. РАЗБЛЫТЫКАЦЦА зак. Пачаць швэндацца. Зыстыўляй патроху к рабоці, ато рызблытыкаюцца — яны табе каплі ні памогуць. РАЗБЛЯМКАЦЦА зак. 1. Пачаць бразгаць, званіць. Нечым рызблямкыліся, якоя-то жалезьзя пупалі. 2 перан. Разбалбатацца. А хто іх знаіць, пра што яны рызблямкыліся, ці ты ў іх спросіш. РАЗБЛЯЯЦЦА зак. Пачаць доўга бляяць. Нечыга рызбліяліся воўцы, можа яны піць хочуць. РАЗБОР м. перан. Падзел. Як мы пычыналі разбор, Міцю кінулі старыю хату, Антону далі ны хату клець і сенцы, а Пынас узяў гумно. РАЗБОРНЫЙ прым. Такі, які разумее, разбіраецца. Ежылі чылавек разборный, зь ім усігда дыгаворісься. РАЗБОРЧЫСТА прысл. перан. Кемліва. Адзін раз ён можыць зьдзелыць разборчыста, а другей раз як выранёнык.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 353 ▶