средствыў. 2. Расхваляваны. Прішоў рызбандуріный і ні гаворіць, што тама пулучылыся.
РАЗБАРАХЛЕЦЬ, РАЗБАРАХЛІЦЬ зак. Разбалбатаць. Ядвіліна тряпышка рызбырахлела ўсё, у яе ўсігда язык нізыбарсывыный. Усё ета Аньціпёнык рызбырахліў, яго слухыць — жывая указэя. РАЗБАРАХЛЕЦЦА, РАЗБАРАХЛІЦЦА зак. Разбалбатацца. А ета старэй Мікіта рызбырахлеўся, нешта яму ні так скызала нявестка. Піскунёнык рызбырахліўся, усе рігыталі. РАЗБАРАХЛЁМШЫ дзеепрысл. Калі рызбырахлёмшы Аўдзей, тады ўсе жывоцікі нарвуць.
РАЗБАРАХЦЕЦЬ, РАЗБАРАХЦІЦЬ зак. неадабр. 1. Расплявузгаць. Твае суседкі і рызбырахцелі, большы ніхто. С цэльлю пры Аксюціну дачку рызбырахцілі: вот, мол, мы пыкажым, што іна нічога ня стоіць. 2. Выклікаць плявузганне. Ну што, узноў рызбырахцела Піскуніху, астанься слухыць, калі хочыш. Ты пыдажджы, як Нызарёнка рызбырахціць, тады наслухыісься. РАЗБАРАХЦЕЦЦА, РАЗБАРАХЦІЦЦА зак. 1. Пачаць плявузгаць. Наста як рызбырахцелыся, яе і зу пуўдня було ні піряслухыць. Старэй Хрол, бувала, як рызбырахціцца, усім ныдаесьць. 2. Разнесціся (пра плявузганне). Табе луччы знаць, длі чаго ета рызбырахцелыся. Тады пра іх многа чаго рызбырахціліся, а ці праўда, хто яго знаіць. РАЗБАРАХЦЁМШЫ дзеепрысл. Пра што яны ўзноў трілюдзюць, рызбырахцёмшы?
РАЗБАРСЫВАЦЬ незак. метаф. Раскідваць. Карова рызбарсыіць струшынку, нясі ёй лугавога сена і ні знайся. РАЗБАРСАЦЬ зак. Раскідаць. Сколька ты пыдгрібаў, сьвіньні ўсё рызбырсалі. РАЗБАРСАНЫЙ дзеепрым. Ношычку сена клаў лі сахі, пріхаджу — яно рызбырсана пы ўсяму двару.
РАЗБАРЫЛЯЦЬ зак. Узараць няўмела. Ладный кусок поля рызбырылялі і ні засеілі. РАЗБАРЫЛЯЦЦА зак. Узарацца няўмела. Троху рызбырылялыся, якея пахырі, тыкая і работа. РАЗБАРЫЛЯНЫЙ дзеепрым. А ці ты сам ня відзіў, як тама рызбырыляна?
РАЗБАСЯТНІЧЫВАННЕ н. Ператварэнне ў басяка. Такоя пашло рызбысятнічывыньня, што я табе скызаць ні магу.
88 👁