ПАДРЫНКАЦЬ зак. 1. Пабразгаць. Ны бярьвеньні падрынкылі якімі-то бляшкымі. 2 перан. Пайсці няўклюдна. Некуды падрынкыла Саўкіна стирая з вузялком. ПАДРЫНКАЦЦА зак. Пайсці няўклюдна. Ці ні падрынкыліся яны к Нувумёнку. ПАДРЫНЧЭЦЬ зак. 1. Пабразгаць. Айт, нечым дзіцям зыняцца, нейкімі жалезкымі пыдрынчэлі, цяперя каток кытаюць. 2 перан. Энергічна пайсці. Некуды зы аборкі пыдрынчэла Анісыва свыцьця. 3 перан. Выскачыць, выбегчы. Ты аттуліцька пыдрынчыш як сідырыва кыза. ПАДРЫНЧЭЦЦА зак. 1. Пабразгаць. Трошку пыдрынчэліся ны дваре ж жалезьзім ды пірісталі. 2. Энергічна пайсці. Толька пачуіць, што Іванёнычык пріехыў, пыдрынчыцца, ня ўцерьпіць. ПАДРЫПСІЦЦА зак. Зрабіцца неахайным. Мыладэя бабы апусьціліся, падріпсіліся, як ім толька людзей ня стыдна. ПАДРЭНЧЫЦЬ зак. эмац. Пахваляваць. Яго можыць i ніізьвесна чаго падрэнчыць, спакой к яму редка калі пріходзіць. ПАДРЭНЧЫЦЦА зак. Пахвалявацца. Як рыскызала Кулініна дычка пры яго прадзелкі, ох, падрэнчыўся, дужа яму ні пыныравілыся. ПАДСАБЛЯННЕ н. Дапамога. Якоя ні пыцсыбляньня, алі ж трошку памог, хуць пыдзіржаў вярёўку, i то ладна. ПАДСАВЕТАЦЬ, ПАДСАВЕТАВАЦЬ зак. Параіць. Ці ні Кырняёнык пыцсаветыў яму сваю пляменьніцу. Нехта найшоўся, ладныю цацу пыцсаветывыў, цяпніць зь ёю горя. ПАДСАВЕТАНЫЙ, ПАДСАВЕТАВАНЫЙ дзеепрым. Іна пыцсаветыныя кароўка, алі ніважныя, мылыка ён многа ні наесьць. Узяў пыцсаветывыныю дзеўку, уродзі надзёжныю, дык во ікая надзёжныя. ПАДСАДЖЫВАННЕ н. метаф. 1. Збіванне з панталыку. Ня дужа яны быяцца нейкыга пыцсаджывыньня, яны нічога дренныга ня дзелылі. 2. Няшчасце. Хвытала ім усякыга пыцсаджывыньня. ПАДСАДЗІЦЬ зак. метаф. Давесці да цяжкага стану (пра гора, няшчасце). Карова іх крепка пыцсадзіла, нада ж такому нішчасьцю случыцца. ПАДСАДЗІЦЦА зак. Трапіць у цяжкае становішча. Усё ж уходу ні було, ды во пыцсадзіўся с Пынасёнкым. ПАДСОДЖАНЫЙ дзеепрым. Ахрямёнык пацсоджын, i крепка пацсоджын, няскора ачцхыіцца. ПАДСАЛАДЖЫВАННЕ, ПАДСАЛОДЖЫВАННЕ н
0 👁