Старонка 77
◀ / 305 ▶
ПАДЗАПРАЎЛЯЦЦА незак. перан. Сілкавацца. Ну што, дывайці-ка будзім пудззупруўляцца, а тады дыгрябём ды паедзім. ПАДЗАПРАЎЛЕНЫЙ дзеепрым. Канешня, пыдззыпраўліныя пашлі, ні галодныя. ПАДЗАРОБІЦЬ зак. Крыху зарабіць. Паехыў пыдззаробіць, а што ў яго палучыцца, глядзі, каб біс капейкі ні прікаціў. ПАДЗАЎТРЫКАВАЦЬ незак. Перакусваць да снедання. Только мы селі пыдззаўтрікывыць, бягіць Каця: хадзіця ка мне, іс старым плоха. ПАДЗАХВАЦІЦЬ зак. перан. Прыхапіць (холадам). Марозым гуркі трошку пыдззыхваціла. ПАДЗАХВАЧАНЫЙ дзеепрым. Ат нізу ячмень крепка пыдззыхвачын. ПАДЗАХВАЦЁМШЫ дзеепрысл. Ічмяні туманым пыдззыхвацёмшы, жаўцеюць. ПАДЗВІНУЦЦА зак. перан. Пайсці гуртам. Многа народу сыбралыся, мароз быў крепкій, ну ўсе падзьвінуліся ны Вяхру. ПАДЗЕБЯЛЕЦЦА зак. Памацнець, зрабіцца дужэйшым. Я гляджу, як ты ладна пыдзібялеўся, с табою боріцца страшна брацца. ПАДЗЕНЬКАЦЬ, ПАДЗЯНЬКАЦЬ, ПАДЗЕНЬКАЦЦА, ПАДЗЯНЬКАЦЦА зак. неадабр. Паплявузгаць. Вот і твыя падруга цягніцца падзенькыць. Пакуля ні пыдзянькыюць часы чатырі, пряма ня жывы, цярьпець ня могуць. Што, і табе дужа зыхацелыся падзенькыцца? Ну во, пыдзянькыліся, і вам ну душэ пыляхчэла, аж хадзіць вісялей пашлі. ПА-ДЗЕРАВЕНСКУ, ПА-ДЗЕРАВЕНСКАМУ прысл. Так, як у вёсцы. Ты ні глядзі, як там, у горыдзі, було, ты пы-дзірявенску дзелый. Яны пы-дзірявенскыму і скызаць ня хочуць, сьцісьняюцца. ПАДЗЕРВЯНЕЦЬ, ПАДЗЕРВЯНЕЦЦА зак. Застыць, замерзнуць. Пальцы пыдзірьвянелі ат халодныя вады. Усё дно як яны пыдзірьвянелі на том бярьвеньні, ні дызавесься. Пыдзірьвянеліся твае бліны, ніхто іх есьць ня будзіць. Нада занесьць пустухам ныпряткі, яны пыдзірьвянеюцца. ПАДЗЕРВЯНЕЛЫЙ дзеепрым. Выляюцца пыдзірьвянелыя скарінкі, укінь у чугунок. ПА-ДЗЕШАВОМУ, ПА-ДЗЯШОВАМУ прысл. Танна. Нейдзі пы-дзішавому зы Сажом прыдалі яму асіньніку. Вясною пацьцёлка пы-дзяшовыму ня купіш, ета нада увосінь глядзець, на зіму. ПАДЗЕЎБЦЬ зак. 1. Падзяўбці. Во-о, доўга курям
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 305 ▶