Старонка 71
◀ / 305 ▶
ПАДГРОБКІ мн. Падгрэбеныя рэшткі. Кінуў падгрёбкі пысярёд двыра, а куры ўсё рызгряблі. Памянш. ПАДГРОБАЧКІ. Зынясі падгрёбычкі ў пырысяччыю пуньку. ПАДГУЗА ж. Цяж, папруга. Падгуза як парьвецца, дык сядзёлка дзіржацца ня будзіць. ПАДГУШЧЫВАЦЬ незак. Рабіць гусцейшым. Падгушчывыў, падгушчывыў кулеш, пакуля ён стаў ложкыю ні пывярнуць. ПАДГУСЦІЦЬ зак. Зрабіць гусцейшым. Пудгусьці цеста, сыпні трошку мукі с кыцілка. ПАДГУШЧАНЫЙ дзеепрым. Мел нырмальна падгушчын, бялі, должын хырашо класца. ПАДГУСЦЁМШЫ дзеепрысл. Кулага ікраз у меру пудгусьцёмшы. ПАДДАБРАННЕ, ПАДДОБРЫВАННЕ н. 1. Паляпшэнне якасцей. Посьлі такога пыддыбряньня у рот нічога ні захочыцца ўзяць. Мы й самі знаім, што с паддобрівыньнім смашней зьесьць. 2. Заправа (для стравы). У Жэнькі пыддыбряньня ёсьць, біж жыроў яны ні разу ні сядзелі. Як укініш кусочык паддобрівыньня, любоя варіва смашней. 3. Падкормка (для раслін). Шохвір цэлыя вядро пыддыбряньня пыставіў: ідзі, сей. Паддобрівыньня у мяне троху ёсьць: знакомыя мальцы ацсыпылі. ПАДДАБРАЦЬ незак. перан. Падкормліваць (расліны). Троху асталыся паткормкі с прошлыга года, буду пыддыбряць цімахвеіўку. ПАДДАВАЛЬШЧЫК м. 1. Той, хто ўзлівае на печку ў лазні. Пыддывальшчык як шухнуў ны каменьня, дык усе выскычылі ў прымыльнік. 2. Той, хто падкідвае мяч напарніку для ўдару пры гульні ў мяч. Ты хуць ні пупадзі пыддывальшчыку пу руке. ПАДДАВАЛЬШЧЫЦА ж. 1. Тая, што ўзлівае на печку ў лазні. Тама пыддывальшчыцы балывыліся, а тады нешта пішчэлі. 2. Тая, што падкідвае мяч напарніку для ўдару пры гульні ў мяч. Пыддывальшчыца пыдмахывыіць мячык вісока-вісока. ПАДДАВАННЕ н. 1. Падкідванне мяча напарніку для ўдару пры гульні ў мяч. 2 перан. Чараўніцтва. Зы пыддываньня яе бог пыкыраў, рукі-ногі пукруціў, што ўсякыю дурь нупускала ну людзей. ПАДДАВАННІК м. Той, хто падкідвае мяч напарніку для ўдару пры гульні ў мяч. Як умелый пыддываньнік, дык усігда будзіш пупыдаць пы мячыку. Памянш. ПАДДАВАННІЧАК. Сь цябе ішчэ дренный пыддываньнічык, нада гады два падросьць. ПАДДАВАННІЦА, ПАДДАВАЛКА ж. Мне пыддываньніц ні нада, я сам умею пыддаць сабе. Як пыставіця Тоньку пыддывалкыю, вы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 305 ▶