Старонка 68
◀ / 305 ▶
торваць. У Мікілаівых яго кажын раз падвінчывыюць. ПАДВІНЧЫВАЦЦА незак. Узбуджацца. Ён і сам умеіць падвінчывыцца: дураты ўсякія ныбярець у гылаву, тады кіпіць. ПАДВІНЦІЦЬ зак. Узбудзіць, падбухторыць. Пастылыя людзі, нарошня Міцю падвіньцюць, а тады сьмяюцца. ПАДВІНЦІЦЦА зак. Узбудзіцца. Пабыўшы ў дзівярёў, пыдвіньціўся. ПАДВІНЧАНЫЙ, ПАДВІНЧОНЫЙ дзеепрым. Пыглядзіш, як прібягіць падвінчыный. Ірмылаіў тожа быў пыдвінчоный. ПАДВІНЦЁМШЫ дзеепрысл. Ну й ныхыхыталіся, пыдвіньцёмшы Лявона. ПАДВОДНІК, ПАДВОДЧЫК м. экспр. Наводчык. Падводнік усігда найдзіцца, і тута бізь яго ні абыйшлося. А разьві Мікілай хужшый падвоччык быў? ПАДВОДНІЦА, ПАДВОДЧЫЦА ж. Можа і была падводніца, аткуля я знаць буду. Ета тожа ладныя падвоччыца, ніхай яе падніміць і ўдарыць. ПАДВУМЛЯННЕ, ПАДВУМЛІВАННЕ н. Навучанне. Кылі рытызяў, дык якоя яму пудвумляньня, нічога такому ні паможыць. Дураку ніякыя падвумлівыньня нічога ні дасьць, сколька ні стыряйся. ПАДВУМЛЯННІК, ПАДВУМЛІВАННІК м. Той, хто навучае. Як возьміцца Сілязьнёў пудвумляньнік, тэй усяму наўчыць. Таго падвумлівыньніка сымаго нада вуміць ды вуміць. ПАДВУМЛЯННІЦА, ПАДВУМЛІВАННІЦА ж. Пудвумляньніцы удзьвюх зразу яго да розуму дывядуць. Ай, зь яе тыкая падвумлівыньніца, ну ніхай пыгаворіць. ПАДВУМЛЯЦЬ, ПАДВУМЛІВАЦЬ незак. Вучыць, рабіць разумнейшым. Дурнога сколька ні пудвумляй, ён усігда дураком астаніцца. Падвумлівыць хырашо тады, калі ў сымаго што-небудзь у гылаве ёсьць. ПАДВУМЛЯЦЦА, ПАДВУМЛІВАЦЦА незак. Разумнець. Трілюдзь ты пустоя, што ён пудвумляіцца. Пыдрыстаюць, дык падвумлівыюцца, меншы рытазейнічыюць. ПАДВУМІЦЬ зак. Навучыць, зрабіць разумнейшым. Ты сам паспробый пудвумі, многа ён цябе паслухыіць. ПАДВУМІЦЦА зак. Паразумнець. Я віджу, як ён пудвуміўся: яшчэ большы шылапутным стаў. ПАДВУМЛЕНЫЙ дзеепрым. Ну канешня, ён падвумліный: раншы хадзіў у дзьвері, а цяперя лазіць у вакно. ПАДВУМЁМШЫ дзеепрысл. Хто ж ба яго знаіць, як ба було пудвумёмшы, а во глупысьць сытваріў. ПАДВЫПІЎШЫЙ дзеепрым. П'янаваты. Учора з горыда прікацілі нашы хлюсты падвыпіўшыя, ні знаю, хто іх угышчаў.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 305 ▶