ПАВЫЛЯЗАЦЬ, ПАВЫЛЕЗЦЬ зак. 1. Вылезці (пра ўсіх, многіх). Сколько, раз ету пуньку чынілі, a пырысяты кажный дзень пывылізаюць. Павылізьлі твае куры, naвёў пятух гряды загрібаць кіпцімі. 2 перан. Высунуцца (пра ўсё, многае). Пруцьця c твае карзіны пывылізала ca ўсіх бакоў. Штырі нейкія павьшзьлі, глядзі, праб'есься. ПАВЫМАЗАЦЬ зак. 1. Моцна запэцкаць усё, усіх, многае, многіх. Вы свае пінжачкі павымызылі ніізьвесна у што. 2. Зрасходаваць мазаўшы ўсё, многае. Павымызылі дзёгыць c абеіх дзіхцярык, нічога ні асталыся. ПАВЫМАЗАЦЦА зак. Моцна запэцкацца (пра ўсё, усіх, многае, многіх). Павымызыліся, што адны вочы чуць блішчаць. ПАВЫМАЗЫВАНЫЙ, ПАВЫМАЗАНЫЙ дзеепрым. 1. Моцна запэцканы (пра ўсё, усіх, многае, многіх). Ты каб відзіла, якея пывымазывыныя яны ўчора прішлі. Куды вы такея павымызыныя у хату ідзіцё, рызьдзівайціся ў сенцых. 2. Зрасходаваны пры мазанні (пра ўсё, многае). Hi капількі ні асталыся гліны, уся пывымазывына. Павымызына зь дзіхцярык усё, німа нічога. ПАВЫМАНДЗЫРЫЦЬ зак. Выпрасіць, выкленчыць, забраць ашуканствам усё, многае. Стыдна, такея бульшуны павымындзырілі у дзяцей пыпряньнікі. ПАВЫМАНДЗЫРАНЫЙ дзеепрым. Нічога ў іх німа, ужо ўсё павымындзыріна. ПАВЫМАРЫЦЬ зак. Давесці да смерці ўсіх, многіх. Ета ні npi нас, стырікі рысказывылі: халера увалілыся, многа людзей павымыріла. ПАВЫМАТЫЧЫВАЦЬ зак. Абматычыць усё, многае. Як пывыматычывыіш лён хырашэнька, ён тады вун як расьцець. ПАВЫМАТЫЧЫВАЦЦА зак. Абматычыцца (пра ўсё, многае). Бульба ў цябе скора пывыматычывылыся, чысьцінькыя. ПАВЫМАТЫЧЫВАНЫЙ дзеепрым. Я люблю, каб гряды былі пывыматычывыны, ато што йта зарослыя. ПАВЫМЫЦЬ зак. Вымыць усё, усіх, усюды. Большы я ня буду грязі цярьпець, к Вялікыдню усюдых павымыю. ПАВЫМЫЦЦА зак. Вымыцца (пра ўсё, усіх, усюды). Вун яныу відзіш, як павымыліся. Заўтря i ў клеці павымыіцца, можна будзіць што хочыш ставіць. ПАВЫМЫТЫЙ дзеепрым. Павымытый посыд сыстынаўлівый у шкапчык. ПАВЫНАШЫВАЦЬ, ПАВЫНАСІЦЬ, ПАВЫНЕСЦЬ зак. Вынесці ўсё, многае. Пывынашывый сваё тряхольля
Дадатковыя словы
прабесься
3 👁