Лезіця вы ў етыя ямкі павьідзілыцца, наго ж яшчэ. ПАВЫДЗЕЛЫВАНЫЙ, ПАВЫДЗЕЛАНЫЙ дзеепрым. 1. Выраблены (пра ўсё, многае). У яго ёсьць пывыдзелывыныя аўчынкі, чаго ён ні аддаець шыць. Аўчыны павыдзільшы, нада к парткому йціць. 2. Заквэцаны, завэдзганы (пра ўсё, многае). Зыявіліся пывыдзелывыныя у глей, павесіла пінжачкі, высыхнуць — буду аччыщчаць. Айдзе яны павьідзілыныя ня будуць, кылі ў грязі кычаюцца адзін на дном. ПАВЫДЗЯЎБЫВАЦЬ зак. перан. Прабіць шмат. Дзірькі я пывыдзяўбывыў, можна кылячкі ўбіваць. ПАВЫДЗЯЎБЫВАЦЦА зак. Прабіцца шмат. Во тута яшчэ дзірічкі пывыдзяўбывыюцца i хваціць. ПАВЫДЗЯЎБЫВАНЫЙ дзеепрым. Бальшэя ямкі пывыдзяўбывыньі. ПАВЫДУВАЦЬ, ПАВЫДУЦЬ зак. Выдзьмуць. Сколька ні таплю, вецір падніміцца, пувудуваіць усё, халодна ў хаці. Як зь естыга боку вятры, начыста naвыдуюць, хуць зыкалей. ПАВЫДУВАНЫЙ, ПАВЫДУТЫЙ дзеепрым. Пувудуваныя клачкі сыбярі ды патторні нызад. Усё тваё мысьцяреньня павыдута. ПАВЫЕХАЦЬ зак. 1. Выехаць (пра ўсіх, многіх). У нас ізразу многа людзей павыіхыла, як толька пычалі дзелыцца калхозы. 2. Высунуцца (пра ўсё, многае). Кылячкі павыіхылі, нада пыправіць, ато ікая скаціна можыць узьбіцца. ПАВЫЕХАНЫЙ, ПАВЫЯЗДЖАНЫЙ дзеепрым. 1. Такі, які выехаў (пра ўсіх, многіх). Што тулкуваць пры павыіхыных, яны нызад ня вернуцца. Гыварілі пывыіжджаныя людзі, што хочыцца пабыць на родзіні. 2. Высунуты (пра ўсё, многае). Пыўстыўляй нызад павыіхыныя лясычкі, a пы крыях прібіць нада. Тама тырчаць пывыіжджаныя кылячкі, паўзьбіцца можна. ПАВЫКАВЫРЫВАЦЬ зак. 1. Выкалупаць усё, многае. Старыю гліну нада пывыкавьірівыць, a новыя ныляпіць. 2 перан. Павыганяць. Тады іх пывыкавырівылі зь лесу. ПАВЫКАВЫРЫВАЦЦА зак. Выкалупацца (пра ўсё, многае). Гыльніком шуряні, усё шыльля пывыкавырівыіцца. ПАВЫКАВЫРЫВАНЫЙ дзеепрым. Выкалупаны (пра ўсё, многае). Ты пыглядзела б, сколька квасолі пывыкавырівына ны грідах. ПАВЫКАЛАЧЫВАЦЬ, ПАВЫКАЛАЦІЦЬ зак. 1. Вытрасці ўсё, многае. Старьё пывыкылачывыла ны дваpe i павесіла праветріцца. Нада сіньнікі вынісьць ды naвыкылыціць, у іх пылі поўна. 2 перан. Спагнаць усё, многае. Упыўныважыныя кучыю як прікацілі, усе нало
1 👁