ТУХЛЕЛЫЙ дзеепрым. Якея-то прутухлелыя пасьцілкі ліжаць у вугле. ПРАТУШАННЕ, ПРАТУШЫВАННЕ н. Давядзенне да пратухласці. Hi дупускай прутушаньня ў хаці, глядзі, каб чысьцінька було. Hy як ета дывадзіць ды пратушывыньня, ці ў вас галоў німа, ці што. ПРАЎДЗІВЫЙ прым. метаф. Старанны, сумленны. У Паўла харошыя была жарёбка, быйстрыя, праўдзівыя, ён на ёй ня езьдзіў, a літаў. ПРАЎЛЕННЕ н. Папраўленне, рамонт. Ніякыя праўліньня етым сыням ні паможыць, іх асталыся на дровы пасеч. ПРАХАДЗІЦЬ незак. перан. Абыходзіць пры доглядзе, уборцы. Ты прыхадзі быразну ат краю, а я пысярёд бульбу выбіру. ПРАЙЦІЦЬ зак. Абысці. Усе гуркі прайшоў, зь дзісятык выбрыў ны дарогу. ПРОЙДЖАНЫЙ дзеепрым. 1. Пройдзены. Айдзе мы толька ні пубувалі, як успомніш, сколька пройджына. 2. Папраўлены. Лі мяжы грядкі пройджыны, асталіся толька ат кынаўкі. 3. Вывучаны. Ужо ўсе прідметы пройджыны, пухтыряім. ПРАЙШОЧЧЫ дзеепрысл. Прайшоўшы, абышоўшы. Што ж ты хваціўся, калі ўремя прайшоччы. Ня хочучы заморісься, столька прайшоччы за дзень. ПРАХАРЧЫЦЬ зак. Пакарміць пэўны час. Дзьве нядзелі плотнікыў прыхарчыла, пакуля стынавілі хату. ПРАХАРЧОМШЫ дзеепрысл. Прыхарчомшы адну ласку выслужыш, a ні прыхарчомшы — другую. ПРАХІНДЗЕЙ м. Прайдоха. Такей прыхіньдзей, што зь ім ня дужа толку найдзіш. Памянш. ПРАХІНДЗЕЙЧЫК. Пыдрасьцець — будзіць прыхіньдзейчык, як тата. Узмацн. ПРАХІНДЗЕІНА. Зьмітрок быў прыхіньдзеіна, ты мала яго знаў. Павеліч. ПРАХІНДЗЕІШЧА. Такога прыхіньдзеішчу пушукаць толька ды пушукаць. ПРАХІНДЗЕЙКА ж. C прыхіньдзейкыю зьвяжыся, дык дураком астанісься на векі вешныя. Памянш. ПРАХІНДЗЕІЧKA. Вырысьціць прыхіньдзеічка атпетыя, на ёй вока гаріць. ПРАХЛЕХАТАЦЬ зак. перан. Пазлавацца. Прыхліхытаў двоя судык, пакуля Анікын ні паехыў нызад. ПРАХЛЫН м. эмац. Вольны час. Айдзе табе ў дзяреўні прахлын будзіць, тута i скот, i топліва, i пылявэя работы. ПРАХОД м. Адлегласць, якую трэба прайсці. Далёка весьць, пырядышный праход, туды так-сяк, a аттуля чуць прівылакуся
Дадатковыя словы
пратўшывыньня
5 👁