НІЧАК. Ужо цяперя еткій пранырнічьік, a што зь яго будзіць, як пыдрасьцець. ПРАНЫРНІЦА ж. Пыраскіна нявестка была пранырніца чышчы чым Ныталычка. ПРАНЫРЫСТЫЙ прым. Пранырлівы. Пы ўсяму відна, што ета мужык праньірістый, на ём кожа хыдаром ходзіць. ПРАПАЛАСНУЦЦА зак. Папаласкацца. Яшчэ раз бяльлё прыпыласьнецца i хваціць. ПРАПАЛАСНУТЫЙ дзеепрым. Вун у тазу прыпыласнутыя плацьця, можна несьць вешыць. ПРАПАЛЫВАЦЬ незак. метаф. Выкрадаць з агарода. Умеюць гароды прыпалывыць, на ета скора наўчыліся. ПРАПАЛОЦЬ зак. Выкрасці з агарода. Пыглядзіш, што етыя жэўжыкі праполюць твае гурочыкі. ПРАПОЛАНЫЙ, ПРАПОЛАТЫЙ дзеепрым. Выйшыў i дзівіцца, што гарод праполын. Моркыўка праполыта, нечыга глядзець. ПРАПАСВЕНЫЙ дзеепрым. Адпасвены. У мяне ўжо чатырі вочырідзі прыпасьвіна, сяньня, ты зы мяне сходзіш сы скатом. ПРАПЁРТЫЙ дзеепрым. метаф. Пасланы з цяжкасцю. Ён i прапёртый можыць ні зайціць, сядзіць з мушчынымі i праседзіць дзень. ПРАПІХНУЦЬ зак. метаф. Правесці (час). У прошлым гаду тут лета прыпіхнуў, троху пымыгаў Пашкі сыбіраць корм. ПРАПОЛІНА ж. Праполатая мясціна. Ны праполіні лён хырашо бярецца, нада скарей увесь палоць. Памянш. ПРАПОЛІНКА. Якея тама праполінкі, ладныя баба сесьць ні памесьціцца. ПРАПОСТАВАЦЬ зак. метаф. Пражыць у абмежаваных умовах. Прішлося прапостывыць біс каровы. Анька зьедзіць, дык прапостывыіш. ПРАПОЎЗЦЬ зак. перан. Прайсці з цяжкасцю. 3 маімі ныгамі пыўвярсты прапоўзьць i то многа, саўсім ня хочуць іціць. ПРАРАДЖЫВАННЕ н. Прарэджванне. Посьлі прыряджывыньня морква пышла брацца ў рост, іна была дужа густа. ПРАРАДЖЫВАЦЬ незак. Прарэджваць. Нада прыряджывыць гуркі, с такіх густых нічога ня будзіць. ПРАРАДЖЫВАЦЦА незак. Прарэджвацца. Ірьві большы, ні жалей, у цябе пасьці ні прыряджывыіцца. ПРАРВЫВАЦЦА незак. Прарэджвацца вырыванием. Медлінна у цябе прарвывыюцца быракі, так i к скрысеньню ня кончыш
Дадатковыя словы
прыпыласнўтыя, прыпіхнўў
0 👁