ПРАЙДЗІСВЕТНЫЙ прым. Пранырлівы, хітры. Hi завідый ты прыйдзісьветный жызьні, сяньня ён едзіць, а нызаўтріга пыгаріць.
ПРАЙДЗІСВЕЦТВА н. Пранырлівасць, хітрасць. Ці мала мы відзілі прыйдзісьвецтва, ета толька ў кніжкі апісаць.
ПРАЙДОШЛІВА прысл. Вельмі пранырліва. Так прайдошліва зьдзелыюць, што ніякія прукуроры ні pacnyтыюць.
ПРАЙДОШЛІВАСЦЬ ж. Вялікая пранырлівасць. Чаго — чаго, a прайдошлівысьці у іх столька, што ні прідумыць.
ПРАЙДОШЫНА м. i ж. узмацн. Прайдзісвет. Тыкая прайдошына баба, што сьвет ня відзіў, іна табе што хочыш сатворіць.
ПРАЙМАЦЬ, ПРАНІМАЦЬ незак. перан. Працягваць (нітку, вяроўку). Во тута ніткыю прыймай, разы трі прыцягні туды i нызад, будзіць дзіржацца. Відзіш, як Наста прынімаіць, i ты так дзелый, кряпчэй палучыцца.
ПРАНЯЦЬ зак. Працягнуць (нітку, вяроўку). Зь етыга боку нада було б яшчэ раз прыняць аборінкыю.
ПРАНЯТЫЙ дзеепрым. Што крепкім сувайком прынята, паетыму i дзяржыцца.
ПРАКАВУЛІНКА, ПРАКАВУЛІНАЧКА ж. памянш. Завулак. Ты ня йдзі na вуліцы, прыкавулінкыю вун прыбягі i выскычыш к сажылкі. Во зь естыга боку у іх была прыкавулінычка.
ПРАКАЛГІКАЦЬ, ПРАКАЛГІКАЦЦА зак. Прахадзіць кульгаючы. Зіму прыкалгікыла, еясною трошку ляхчэй будзіць, a можа будзіць, як тэй старіц, што піряжыў маріц. Позна выбіраць, айдзе луччы, айдзе хужы, ёй ба айдзе-айдзе прыкалгікыцца.
ПРАКАЛДЫБКАЦЬ зак. Прахадзіць кульгаючы. Мне каб восінь прыкалдыбкыць, усё паможч нада, a зіму буду сядзець на печы.
ПРАКАЛІНА ж. Паркаль наогул. Во ёсьць прыкаліна, кохтычка ладныя будзіць. Памянш.
ПРАКАЛІНКА. Нада б якея прыкалінкі ўзяць к лету ны ляхчэйшыю рубашку.
ПРАКАЛЬЖЭЦЬ, ПРАКАЛЬЖЭЦЦА зак. эмац. Памерзнуць пэўны чыс. Hi ўзялі ныпрятык, прыкальжэлі ны такой хыладзіні. Пыглідзіцё, што прыкальжэіціся, ныдзівайціся цяплей.
ПРАКАМІСАРЫЦЬ, ПРАКАМІСАРНІЧАЦЬ, ПРА
Дадатковыя словы
прыкавўлінкыю, прыкавўлінычка
6 👁