Сучасная народная лексіка (1996). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
сала. Hi хыця пыаканомісься, калі ўсяго ў абрез i купіць дужа німа за што. ПААКУПІРЫЦЬ зак. Уладкаваць усіх, многіх. Гываріла, каб дзяцей скарей пыакупіріць, a тады ўжо ніхай будзіць як будзіць. ПААКУПІРЫЦЦА зак. Уладкавацца (пра ўсіх, многіх). Ніхто ім ні пымыгаў, ніхто ні ўстраівыў, самі пыакупіріліся. ПААКУПІРАНЫЙ дзеепрым. Чаго табе тушнуваць, у цябе малыя ні пішчаць, твае пыакупіріны. ПААМАЦЬ, ПААМКАЦЬ зак. дзіц. З 'есці, паесці. Січас мы c Тонію пыамыім, а тады пойдзім гуляць на вулічку. Я нальлю крупенькі, i мы c табою пыамкыім. ПААМАНЫЙ, ПААМКАНЫЙ дзеепрым. Німа нічога, усё пыамына. У місычкі быў куляшок, дык пыамкын ужо. ПААПУСЦІЦЬ зак. 1. Апусціць, спусціць усё, многае. Кпрзінкі зь яблыкымі астарожна пыапусьціця. 2 перан. Спыніць догляд. Ня хочыць ні за чым глядзець, дзяцей пыапусьціла,— во матка дык матка. ПААПУСЦЩЦА зак. 1. Апусціцца, спусціцца (пра ўсё, многае). Ношкымі трыва пыапусьціцца с хаты i зынясецца ў сяніцу. 2. Спыніць догляд за сабой. Як ім ня стыдна так пыапусьцщца. ПААПУШЧАНЫЙ дзеепрым. 1. Апушчаны, спушчаны (пра ўсё, многае). Ета хырашо, што бруква пыапушчына, мне ня прідзіцца цяжыль цігаць. 2. Неахайны (пра ўсіх, многіх). Валочуцца пыапушчыныя, усё дно як пасьледнія дні дыжываюць. ПААПУСЦЕМШЫ дзеепрысл. 1. Апусціўшы, спусціўшы ўсё, многае. Бочкі пыапусьцёмшы ў погріб, цяперіцька я спакойна. 2. Апусціўшыся (пра ўсіх, многіх). Вот як ета ні прігледзіць сябе, так пыапусьцёмшы вылачыцца. ПААПУХНУЦЬ зак. Апухнуць (пра ўсё, усіх, многае, многіх). Застуджыны ногі змалку, паетыму i пыапухлі, іна чуць хату піряходзіць. ПААПУХЛЫЙ дзеепрым. Haгледзіліся мы ўсяго, пыапухлых людзей сколька відзілі, ад голыду пухлі. ПААСВАБАЖДАЦЬ зак. Вызваліць усё, усіх, многае, многіх. Тады мы многа людзей пыасвыбыждалі, што немцы сыгналі ў Гірманію. ПААСВАБАЖДАЦЦА зак. Вызваліцца (пра ўсё, усіх, многае, многіх). Каторыя пыасвыбыждаліся, прішлі, а дужа многа тама пагінула. ПААСВАБАЖДАНЫЙ дзеепрым. Пуні пыасвыбыжданы, можна скот зыгыняцъ, каровым будзіць нядренна. ПААСЛАБЕЦЬ, ПААСЛАБНУЦЬ зак. Аслабець (пра ўсіх, многіх). Якога ты помычу хочыш ац старых, яны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

застўджыны, пыакўпіріліся, пыакўпіріны, пыакўпіріць, пыапўсьціцца, пыапўхлых, пыапўхлі, пыапўшчына, пыапўшчыныя
5 👁
 ◀  / 305  ▶