ПЕРАТРУСКА ж. метаф. Значныя змены. Пыспыталі мы ўсякія пірятрускі, урімінамі i няплоха жылі, a пріхадзілыся дужа туга.
ПЕРАТУЛМАЧЫВАННЕ н. Паўторнае тлумачэнне. Жывая указэя была Каціна пірітулмачывыньня: іна гаворіць, а тэя а, а, куды йціць?
ПЕРАТЫКАНАЧКА ж. памянш. Саматканая посцілка. Дзьве пірітыканычкі ёсьць, адною зысьцілаю пасьцель, а другая нічыпаныя ляжыць.
ПЕРАТЫХКАЦЬ зак. Патахкаць моцна. A скажы, пірятыхкыла серца, як увідзіў ваўкоў блізка аць сябе.
ПЕРАХАЛОПЛІВАЦЬ, ПЕРАХАЛОПЫВАЦЬ незак. Перабіраць меру. Што ні пыпрасі яго зьдзелыць, ён усюдых піріхалоплівыіць. Сяньня ты піріхалопывыіш c цаною, за луччых пырысят меншы плоцюць.
ПЕРАХВАТАМІ прысл. Рыўкамі. Вы зыхадзіця ат кустоў, а мы піріхватымі із-зу бугурка, i іх на месьці зловім.
ПЕРАХІТРАЦЬ незак. Перахітроўваць. Узяўся nipiхітряць Іхімінят, а тэя у дзесіць разоў хітрей зы яго.
ПЕРАХІТРОМШЫ дзеепрысл. Толька піріхітрёмшы Ціхона, ты паедзіш зь імі за Сож.
ПЕРАХЛЯБІСТАСЦЬ ж. Патанчэнне (звыч. у таліі). Яму піріхлябістысьць ні патходзіць, яму каб трошку таўсьцей нада.
ПЕРАХОД м. Час пасля прынятага. Памінкі можна спруўляць раншы, a нільзя, каб быў піряход, пазьней.
ПЕРАХОУ м. Перахоўванне. Посьлі піряхову пашлі ні пряма, a тым бокым рова, ціріс сасоньнічык i двору.
ПЕРАХРАМАЦЬ зак. Прахадзіць пэўны час кульгаючы. Што мне ў бальніцу класца, як-небудзь nipiхрымаю у дваре.
ПЕРАХРОСНЫЙ прым. Перакрыжаваны. Калі пыднасілі паткідывыньня, то нясьлі ны піряхрёсныю дарогу i палілі ету дурату.
ПЕРАХРОСТАК м. Скрыжаванне. Стырікі гыварілі, што паднос нада ны піряхрёстку спаліць. Памянш.
ПЕРАХРОСТАЧАК- Ны піряхрёстычык як узойдзіш, бярі лявей i йдзі пряма i пряма.
ПЕРАЦАЛПОНІВАННЕ н. неадабр. Абгаворванне. Ныдаела іхныя піріцалпонівыньня, кажный вечыр адно ŭ тоя вярзуць i вярзуць.
ПЕРАЦАЛПОНІВАННІК м. неадабр. Той, хто абгаворвае. / яны сталі піріцалпонівыньнікі як баба.
ПЕРА
Дадатковыя словы
злбвім, пірятрўскі
9 👁