ПЕРАСВЯЧЫВАЦЬ незак. Свяціць паўторна. Што тама пірісьвячывыць, усё відна було. ПЕРАСВЯЦІЦЬ зак. Пасвяціць паўторна. Hy пірісьвяці яму, можа ні замеціў мяшочыкыў збоку. ПЕРАСЕДУХА ж. Пажылая дзяўчына. Хлопцыў ні було, з вайны ні пыпріхадзілі, асталыся піряседухыю, адна усю жысьць прыжыла. ПЕРАСЕРДЗІЦЬ зак. Пасварыць. Сколько, ён сваіх суседзіў пірясердзіў, носіцца зь ізыком, як баба дурная. ПЕРАСІГНУЦЬ зак. Пераступіць. Пірісігнуў i ня трож, ня ты пыклаў, ні табе браць, возьмуць, каму нада. ПЕРАСКАРОДЖЫВАННЕ н. Перабараноўванне. Kaнешня, будзіць піріскароджывыньня, тут жа только пулумана быраною. ПЕРАСКРЫПЕЦЬ зак. метаф. Перажыць ca слабым здароўем. Работы ат яго ня жджы, можа зіму піріскріпіць як-небудзь, дужа слаб. ПЕРАСМАГНУЦЬ зак. Перасохнуць ад смагі. Так выбіліся з духу, у році пірісмагла. ПЕРАСМАГЛЫЙ дзеепрым. Забыла вады ўзяць с сабою, губы пірісмаглыя i язык ні варочыіцца. ПЕРАСМІХЫВАННЕ н. Абмен усмешкамі. Лужа мне важна іхныя пірясьміхывыньня, ніхай сколько хочуць сьмяюцца. ПЕРАСПЕЛІВАЦЦА незак. Рабіцца пераспелым. Твае яблыкі пірясыгелівыюцца, іх нада зьнімаць. ПЕРАСТАРЭЦЬ зак. Стаць вельмі старым. Мы самі пірістарелі, гады нашы пірістарелі, у такім возрысьці плыхая жызьня. ПЕРАСТАЎЛЕННЕ, ПЕРАСТАЎЛЕНІЕ н. перан. Канец, заканчэнне. A, знаць, ідзець пірістаўленьня сьвету, людзі с ума сходзюць. Што зь естыю пагодыю тваріцца, нейкыя пірістаўленія пычалося. ПЕРАСТОЕНЫЙ дзеепрым. Такі, які прастаяў вельмі доўга. Ячмень пірястоіный, у крючкі пагнуўся, яго нада було даўно жжаць. ПЕРАСТОЛІВАННЕ н. Насціланне столі нанава. У Мыкырінят пірястолівыньня много ўремя ня зойміць, яны пытхвацістыя хлопцы. ПЕРАСТРОЙШЧЫК м. Той, хто перабудоўваецца. Помню, як мы былі пірястройшчыкымі, дыхнуць було некылі, спалі na трі часы. ПЕРАСТРОЙШЧЫЦА ж. Што етый пірястройшчыцы дужа атхадзіла, калхоз мушчын пріслаў i піріцягнулі хату
Дадатковыя словы
пірісігнўў
0 👁