МАЧЫВАНЫЙ, ПААДУРМАЧАНЫЙ дзеепрым. Стыяць пыадурмачывыныя нейкія, а, а — нічога ні сыабрыжаюць. Ну ладна, што вы нісколька ні пыадурмачыны. ПААДУРЭЦЬ зак. перан. Паачмурэць, паатлумлівацца. Ці вы ета пыадурелі, што ўсякыю чуш ны чылавека прідумывыіця, ня чуўшы нічогінька. ПААДХАДЗІЦЬ зак. перан. Адтаць (пра ўсё, многае). Я к грубычку вытыпіш, i вокны пыатходзюць, а тады часы ціріз два узноў зымірзаюць. ПААТАЙЦІЦЬ зак. 1. Паадыходзіць. Пыатайдзіця дальшы, пыцяга можыць пыляцець уніз, дык пызыбіваіць. 2. Аддзяліцца (пра* ўсё, многае). Планкі етыя нымяклі, а тады высыхлі i пыатыйшлі, будуць кырбаціцца. 3. Супакоіцца (пра ўсіх, многіх). Яны ўсігда такея: зывядуцца, а тады пыатойдуць. 4. Адтаць (пра ўсё, многае). Зімля пыатойдзіць, i пычанём ямкі падзь дзеріўцы кыпаць. ПААТАЙШОДЧЫ дзеепрысл. 1. Паадышоўшы. Пыатыйшоччы, мы толька ўспомнілі, што ні рыскызалі ёй пры Мірінка. 2. Аддзяліўшыся (пра ўсё, многае). Тута доскі неік пыатыйшоччы, відна, гвозьдзя кароткыя, ні дзяржыць. 3. Супакоіўшыся. Як Толік пад'ехыў, яны ўжо былі пыатыйшоччы. 4. Адтаўшы (пра ўсё, многае). Такея марозы стыялі, зімля нійдзе ні пыатыйшоччы. ПААДЦІРАЦЬ зак. Памыць усё, многае. Усе яго транты пыацьцірала, вун сохнуць ны вярёўкі. ПААДЦЕРЦЬ зак. 1. Адцерці ўсё, многае. Ета чарнільныя плямы, іх ня дужа пыататреш. 2. Памыць усё, многае. Пыацьцёрла мальцывы рубашкі, сохнуць на печы, за ноч высыхнуць. ПААДЦІРАЦЦА, ПААДЦЕРЦЦА зак. 1. Адцерціся, сцерціся (пра ўсё, многае). Засохлыя гліна пыацьціраіцца, ніхай саўсім дасохніць. Айдзе ж табе дзёгыць пыататрецца. 2. Памыцца (пра ўсё, многае). Hi знаю, можа заўтря трошку пыацьціраіцца. Калі ж яно ў цябе пыататрецца, рызвадзі шчолык ды мый цяперя, ні атклыдаючы. ПААДЦІРАНЫЙ, ПААДЦЕРТЫЙ дзеепрым. 1. Адцёрты, сцёрты (пра ўсё, многае). Зімля пыацьцірана, іна ні прісохла. Мел пыацьцёрт, a другея плямы усё дно як сальныя. 2. Памыты (пра ўсё, многае). Пыацьціраныя разьвешыла ны вярёўкых. Вун усё пыацьцёртыя шырабурья сушыцца на жордычках. ПААДЦІСКЫВАЦЬ, ПААДЦІСНУЦЬ зак. Адціснуць усё, многае. Астыражней кылы бярьвеньня, можна пальцы пыацьціскывыць. Нада ўвесь творг пыацьціскывыць, ні нада кідаць у сыўрыдкі. Рукі так пыацьцісьніця, што
Дадатковыя словы
падехыў, шырабўрья
2 👁