Сучасная народная лексіка (1996). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
ПЕРАЛЕТАЧАК м. памянш. Пералетак. Бычок у яго пірялетычык, только, пызьнячок, дык ішчэ ня дужа увыбраўся ў цела. ПЕРАЛЕСКАЦЬ зак. 1. Перамагчы ў лясканні кнутом. Паўлік цябе пірялёскыіць, у яго луччы пулучаіцца. 2 перан. Перабіць. Ціплят пірялёскылі,— во што яны сытварілі, ціхінькія етыя. ПЕРАЛІВАЦЬ незак. перан. неадабр. Балбатаць. Ны скамеічкі пад ліпымі греюцца i піріліваюць цэлымі днямі. ПЕРАЛІЎ м., ПЕРАЛІВАННЕ н. перан. неадабр. Балбатня. А чаго мне було сядзець, піряліў слухыць пустэй. У іх піріліваньня як пычанецца посьлі заўтріка, то можыць к вечыру ня кончыцца. ПЕРАЛОМА ж. экспр. Рэзкая змена, пералом. Зяць у хату — ета ўжо усё па-новыму, пірялома жызьні. ПЕРАМАДЗЕЦЦА зак. Перажыць пэўны час (у цяжкіх умовах або ca слабым здароўем). Трудна ёй будзіць пірімадзецца зіму, помышчы ніякінькія німа. ПЕРАМАЛАДЗІЦЦА зак. жарт. Перарабіцца ў мала дога. Aŭ, ікая мылыдая стала, пірімыладзілыся, цяперя яе хлопцы ні пызнаюць. ПЕРАМАЛАЧЫВАЦЬ незак. перан. Разбіваць усё. Разы трі пірімылачывыў посыд у хаці, ён, як нап'ецца, сябе ня помніць. ПЕРАМАСОЛІВАННЕ н. Перажоўванне, абсліньванне. Воч чаго зроду ні любіла — такого пірімасолівыньня. ПЕРАМАСЦІЦЦА зак. Пераслацца (пра падлогу). Hi знаю, калі етый мост пірямосьціцца, кругом дзялоў na вушы. ПЕРАМЕНЧЫВАТА прысл. Зменліва. Ён усігда піряменчывыта к ёй атнасіўся, дайжа біць пробывыў. ПЕРАМЕТЫВАЦЬ незак. 1. Месці нанава. A nipiстань ты, нечыга тута пірямётывыць, i так чыста. 2. Утвараць палосы снегу праз вуліцу, дарогу. Як аттуля вецір, кажный год вуліцу пірямётывыіць. ПЕРАМОЎЧАЦЬ зак. Прамаўчаць, успрыняць моўчкі. Ёй ба луччы було пірямоўчыць, дык Верка тая самыя, што пірямоўчыць некыму. ПЕРАМУРЗАЧЫВАННЕ н. Моцнае вымазванне, замазванне. Глянь-ка на іхныя пірімурзачывыньня, вымызыліся, што вачэй ня відна. ПЕРАМЯКАЦЬ зак. жарт. эмац. Перабарукаць. Ты як возьмісься, дык адзін іх пірімякыіш. ПЕРАМЯКА
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

напецца
0 👁
 ◀  / 305  ▶