ражыванне. Столько, Ціціха піряжьпышнысьці хваціла, нікому столько ні було. Як успомніш, што тварілыся но сьвеці, ікоя піряжыўнысьць была, айдзе прішлося пабыць. ПЕРАЖЫТАШНЫЙ, ПЕРАЖЫЎНЫЙ прым. Такі, які выклікае перажыванне. Піряжытышный год быў ім: хата згарела, сына схувалі,— хваціла. A ў нас, думыіш, меншы було піряжыўныга,— пыспыталі ўсяго ны вяку. ПЕРАЖЫТКІ мн. Умовы жыцця. Усякія былі піряжыткі, нам у жызьні усяго прішлося піряпробывыць. ПЕРАЖЫЎШЧЫК м. Той, хто перажывае. Найшлі вы піряжыўшчыка ic Кузьмовыга сына, ён i пры матку ні падумыў. ПЕРАЖЫЎШЧЫЦА ж. Не, брат, ты ні гыварі, Матруна піряжыўшчыца, іна сірыт жалеіць. ПЕРАЗВАНІЦЬ зак. метаф. Абгаварыць. Узіла ны язык Шуріных дачок, цяперя пірязвоніць, на месіц хваціць абгаворыў. ПЕРАЗВАЦЬ зак. Запрасіць да сябе ў адказ. Відна, тожа будуць гулюшку дзелыць, гыварілі, нада Кывалёнкывых пірізваць. ПЕРАЗІМАВІК м. Перазімавалы маладняк свойскай жывёлы (звыч. свіней). У Клімчынка нічога пацьсьвінкі пірязімывікі, каб ны бызар вывіз, ладна б узяў. Памянш. ПЕРАЗІМАВІЧАК. Кычаіцца пірязімывічык, пірідзяржу восінь, к кылядым будзіць крошка сала. ПЕРАЗМЕНАК м., ПЕРАЗМЕНА ж. Змена. У дыярык тожа буваіць пірязьменык, яны тама міняюцца. Пастой троху лі кароў, скора твыя пірязьмена прідзіць. ПЕРАЗНУЦЬ зак. метаф. Выцяць, лупянуць. Як niрязну ремнім, ты на месьці саўесься, во будуць табе дуры. ПЕРАЗНУЦЦА зак. Модна выцяцца. Так пірязнуўся аб вугыл у пацёмкых, чуць устаў. ПЕРАЗНУТЫЙ дзеепрым. Пірязнутый скора асядзіцца. ПЕРАЙМА прысл. Наперарэз. Схваціў вузёл i шах, пабег к кустам, а тута хлопцы кінуліся пірійма i апутылі. ПЕРАЙШОЧЧЫ дзеепрысл. Перайшоушы. Піряйшоччы лашчынку, сьцёжычку увідзіш, na ёй ідзі i йдзі пряма. ПЕРАКАВЕНЬКІЙ прым. памянш. Папярочны. Атрежця тама дзьве пірікавенькія пыткладычкі пут крюкі. ПЕРАКАВІЦА ж. Папярочная перакладзіна. Дайжа ні прідумыю, ш чаго сюда пірікавіцу атрезыць. Памянш. ПЕРАКАВІЧКА, ПЕРАКАВІЧАЧКА. C сасновыга кругліка ладныя палучыцца пірікавічка. Не, тыкая пірікавічычка дзіржаць ня будзіць, тута цяжыль быльшая
Дадатковыя словы
пірязнўтый, пірязнўўся, рязнў
0 👁