ПЕРАБРАЦЬ зак. метаф. Пазабіраць у турму. Былі руспусьціліся, клеці чысьцілі, усё гряблі, a тады іх па дном пірібрилі. ПЕРАБРЫНДАЦЬ, ПЕРАБРЫНДАЦЦА зак. Праблукаць пэўны час. А што яму, у Сяльцэ пірябрындыў сколько ўремя, цяперя тута цётка корміць. Найдзіць места, айдзе-небудзь пірябрындыіцца. ПЕРАБУЗОВЫВАННЕ н. метаф. Канчатковае псаванне. А хто ж ба цярыгеў такоя пірібузовывыньня, канешня, будзіць лаіцца. ПЕРАБУКАЦЦА зак. Пабіцца (пра бараноў). Пірябукыліся быраны, скусьць пабеглі, яны тожа есьць хочуць. ПЕРАБУНТОВЫВАЦЬ незак. 1. Пераблытваць. Hiлізя пірібунтовывыць ніткі, як іх тады русплутухаць. 2. Перашкаджаць. Етый сеў пісаць, a тэй пірібунтовывыіць, етый шлёп, а тэй у плак. ПЕРАБУХТОРЫВАННЕ н. Пераліванне без патрэбы. Hy i што табе дасьць пірібухторівыньня, у сырэя бочычкі нічога ня ўсыпліш. ПЕРАБУШМАЧЫВАННЕ н. Пусты пераказ. Няўжэлі табе ні ныдаела слухыць яго пірібушмачывьіньня,— кажный дзень адно i тоя. ПЕРАВАДЗІЦЦА незак. метаф. Худнець, мізарнець. Пряма ны вычах піряводзіцца баба, так іна i ды вясны ні дыцягніць. ПЕРАВЕСЦА зак. Схуднець, змізарнець. Пірівілись — хут ты ў напёрстык удзень ету карову; во ні вязець чылавеку сы скаціныю дык ні вязець. ПЕРАВАЖЫВАЦЬ незак. Узважваць яшчэ раз. Па-мойму, правільна зважына, ня стоіць піріважывыць. ПЕРАВАЖЫВАЦЦА незак. Узважвацца яшчэ раз. Етыя мяшкі стаўця адзьдзельна, яны будуць піріважывыцца. ПЕРАВАЖЫВАНЫЙ дзеепрым. Ны два замкі замкнута i нічога ні піріважывына. ПЕРАВАЛАКЫВАННЕ н. перан. Перабудова. Далося нам пірівылакывыньня, намучыліся за лета болыиы некуды. ПЕРАВАЛІЦЦА зак. метаф. Перайсці праз пэўную мяжу. Бувала, пірівалісься зы былыйак, ягыд-ягыд, сядзіш i кругом сябе міску ныбяреш. ПЕРАВАЛЕМШЫ дзеепрысл. Мы іх увідзілі разым, пірівалёмшы за тэй узгорык. ПЕРАВАЛХВІЦЦА зак. Празмерна напялегавацца. Ня дужа зь ім пірівалхвьліся, старший брат гыняў яго як сідырыву казу
Дадатковыя словы
бўкыліся, пірібрйлі, пірівілйсь
0 👁