у кузьню. ПАСКАВАНЫЙ дзеепрым. Тута крепка пускувана, ні разойдзіцца. ПАСКАЛЫВАЦЬ зак. Скалоць шмат. Ны дарожкі дужа намёрзла, нада пыскалывыць лёд. ПАСКАЛЫВАЦЦА зак. Скалоцца (пра значную колькасць). У сё намёрзлыя пыскалывылыся, можна сьмела хадзіць. ПАСКДЛЫВАНЫЙ дзеепрым. Ськідый пыскалывыныя кускі далыиы аць сьцёжкі. ПАСКАННІНКА ж. памянш. Тканы выраб з маніц. I пысканьнінкі, бувала, як выткіш, ні звыляіцца, стыріку штаны пашыіш. ПАСКАННЭЙ, ЛАСКАННЫЙ прым. 3 маніц. Я сваім мушчыным раншы на лета усігда пысканнэя штаны шыла. Не, рубашкі пысканныя ні насілі. Памянш. ПАСКАННЕНЬКІЙ. Во каб раншы, я б табе пысканьненькія штонікі атрезыла б. ПАСКАРАДЗЬБІЦЬ зак. Пабаранаваць. Думый, як бульбоўнік пыскырадзьбіць, каб луччы піріпахывыць було. ПАСКАРАДЗЬБІЦЦА зак. Пабаранавацца. Hi зыхвачу кыня сяньня, заўтря пыскырадзьбіцца, надворья церьпіць. ПАСКАРАДЗЬБЕМШЫ дзеепрысл. Пыскырадзьбёмшы, лаўчэй піріпахывыць. ПАСКАСОВЫВАЦЬ, ПАСКАСАВАЦЬ зак. Ліквідаваць шмат. Столько дарожык було удобных, пыскасовывылі. Тады ж прішоў пріказ пускусуваць межы. ПАСКАСОВЫВАНЫЙ, ПАСКАСАВАНЫЙ дзеепрым. Хутары зы адно лета былі пыскасовывыны. Ёсьць ужо i дзяреўні пыскасовыныя. Многа чаго пускусувана, узойдзіш — дык с трудом пызнаіш, што ета тая зімля. ПАСКАЦІНЕЦЬ, ПАСКАЦІНЕЦЦА зак. Зрабіцца жорсткім, бессардэчным (пра многіх). Ці яны пыскацінілі, ці што, каб еткыю дурь тваріць. Дурукам нядоўга пыскацініцца, ат іх чаго хочыш дажджэсься. ПАСКАШЫВАЦЬ, ПАСКАСІЦЬ зак. Скасіць шмат. Нада пыскашывыць лубуду кылы плітня, ато i глядзець нікрасіва. Кынаўкі пыскасьу, апкасіў біряжкі, усё у яго упыряччына. ПАСКАШЫВАЦЦА, ПАСКАСІЦЦА зак. Скасіцца (пра значную колькасць). Пы мяжэ трыва пыскашывыіцца, тады сыбярі, вынісь i руструсі ны абложкі. Калі ж у цябе паскосюцца етыя крайкі? ПАСКАШЫВАНЫЙ, ПАСКОШАНЫЙ дзеепрым. За жытым пырнік ладный быў, ды німа: пыскашывын i зыбраджын. C таго боку, ат лесу, ладныя былі лашчынкі, дык паскошыны. ПАСКІДАЦЬ, ПАСКІДЫВАЦЬ зак. метаф. 1. Скласці
Дадатковыя словы
пыскасьў
0 👁