ПАРНЯ ж. Лазня. Ну й нытапіў жа ты грубычку, у цябе ні хата, а ныстыяшчыя парня. С полыдня як лягу, укручуся ў сірень, толька мяне сірень i вылічыла, ляжу у парне, а то хадзіць ні мыгла.
ПАРНЯГА м. эмац. Хлопец. Ваш Васіль што пырняга быу, сколька мы зь ім пы вічарінкых шыталіся. Памянш.
ПАРНЯЖКА, ПАРНЯЖАЧКА. У іхный дзяреўні ёсьцъ ладныя пырняжкі. Ах, якей ладнінькій пырняжычка ходзіць с Томкыю.
ПАРОЦЬ незак. перан. Лавіць. Кошка мышэй поріць i поріць, у дзень па дзьве, па трі кыцінятым пріносіць.
ПАРТАЧАННЕ н. Псаванне. Нашто ты пызвыляіш яму такоя пыртачыньня, ета нікуды ні гадзіцца.
ПАРТАЧАННІК м. Той, хто псуе, дрэнна робіць. Hi пускай пыртачыньніка ў гарод, ён ня столька пыдапрець гарох, сколька папорціць.
ПАРТАЧАННІЦА ж. I твыя сістра ня меншыя пыртачыньніца, выткыла пылатно ны мяшкі, a ні ны рубашкі.
ПАРТНЭЙ прым. 3 порту (матэрыя). Раншы адзёжу ні куплялі, усё сваё, партнэя штаны шылі на лета, а на зіму — суконьнікі.
ПАРТНЯКу. Порт (матэрыя). Бувала, касіць ідуць — штаны-пыртняк i рубаха-пыртняк белыя. Памянш.
ПАРТНЯЧОК. Худзь ба ты яму пыртнячок якей купіў, каб ён атвізаўся ат мяне i пашоў ны кірмаш.
ПАРТЭС м. Сэнс; развага. Якей табе партэс у мылахольніка што-небудзь купляць. Hi зьбівай чылавека с партэсу.
ПАРУМЗАЦЦА зак. неадабр. Паплакаць. Табе, відна, 1 сяньня карціць парюмзыцца.
ПАРУПАЦІЦЦА зак. Парупіцца. Калі сам ні парупыцісься, хто пры цябе будзіць клыпаціцца, сымаму нада npa ўсё думыць.
ПАРУШЫЦЦА незак. Запарушвацца. Часта гылыва дужа баліць, дык парушуцца вочы, я ні прідумыю, чым ету гылаву вылічыць можна.
ПАРХАЎКА 1 ж. Порхаўка. Пырхавык многа пынырасло кылы бані, як насеіна. Памянш.
ПАРХАВАЧКД. Кіньця c пырхавычкымі вазіцца, толька пызымажыціся. 2 м i ж. перан. Састарэлая асоба. Чуць ногі пірістыўляіць Аўчыньнікыва пырхаўка.
ПАРЫВАЦЬ незак. Выкопваць. Ужо каторый год лупаткыю пырываіць усю бульбу, ня жджэць кыня.
ПАРЫСКНУЦЬ зак. Рашыцца, рызыкнуць. Зьмітрок
Дадатковыя словы
парў, парўшуцца
6 👁