Сучасная народная лексіка (1996). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
удалося так скора пыаткасывыцца! Прічэпюцца, дык нялёхка ат іх пыаткысацца. ПААДКАТЫВАЦЬ, ПААДКАЧЫВАЦЬ, ПААДКАЦЩ Ь зак. Адкаціць усё, многае. Нада пыаткатывьщь каменьня, яно будзіць мішаць калёсым. Бірнушкі пыаткачывыйця к пряслу, тама яны ня будуць мішаць. Удваіх бёрны пыаткоціця, толька вазьміця калы. ПААДКАТЫВАЦЦА, ПААДКАЧЫВАЦЦА, ПААДКАЦЩЦА зак. Адкаціцца (пра ўсё, многае). Праезд будзіць, як етыя цільпухі пыаткатывыюцца. Ну пыдажджы, ні гаріць жа, i камні пыаткачывыюцца. С таго боку бярьвеньня пыаткацілыся, нада пыправіць. ПААДКАТЫВАНЫЙ, ПААДКАЧЫВАНЫЙ, ПААДКОЧАНЫЙ дзеепрым. Нашто палкі туды пыаткатывыны, ні прідумыць. Калёсы пыаткачывыны к павеці, скот пройдз'щь. Зыгыняй воз, бірнушкі пыаткочыны, праезд шурокій. ПААДКАЦЕМШЫ дзеепрысл. Пыаткацёмшы дрябіны, праедзіш. ПААДКШУЦЬ зак. Адкінудь шмат. Пыаткінь хворые ьця ўбок, каб можна було праехыць. ПААДКІНУЦЦА зак. 1. Адкінуцца (пра ўсё, шмат). Во тута старыя салома пыаткініцца i снапы складуцца. 2 перан. Пакінуць назусім гнёзды (пра птушак). Нілізя / гнёздым пытхадзіць i трогыць іх, птушкі могуць пыаткінуцца. ПААДКІНУТЫЙ дзеепрым. Сьнег пыаткінут, харошый праход к пунім зьдзелын. ПААДКЛАДЫВАЦЬ, ПААДКЛАСЦЬ зак. 1. Адкласці ўсё, многае. Усё, што с сабою зыбяреш, пыаткладывый ны скамеічку, каб ні забыць чаго. Што прігатовіў ё дарогі, пыаткладзі i ў бумагу зывярні, каб тады ні сьпяшыць. 2. Адвярнуць (пра ўсіх, многіх). Пыаткладывылі вырытнікі кріва неік. Пыаткладзіця кыўнярі, яны ў вас якея-то скымканыя. ПААДКЛАДЫВАЦЦА, ПААДКЛАСЦА зак. Адкласціся (пра ўсё, многае). Я ні сьпяшу, i пазьней пыаткладывыіцца, тута дужа нечыга зьбіраць. Мы пірібіраць ня будзім, што пыаткладзецца, тоя i зыбярём. П А А Д КЛАД Ы ВАНЫ Й, ПААДКЛАДЖАНЫЙ, ПААДКЛАДЗЕНЫЙ, ПААДКЛАТЬІЙ дзеепрым. Адкладзены (пра ўсё, многае). Пыаткладывыныя кусочыкі зывырачывый зразу ў бумагу, каб тады ні сьпяшыць. Мы гатовы ехыць, у нас усё пыаткладжына. Ны рыскаты лажыця пыаткладзіныя паплеціны. Бяріця ў кашолку пыатклатыя кусочыкі, я лаўчэйшыя выбірала. ПААДКРУЦЩЬ зак. 1. Адкруціць, адвінціць усё, многае. Мальцы балывыліся i пыаткруцілі гайкі ў калёсых
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пройдзщь
4 👁
 ◀  / 305  ▶