Сучасная народная лексіка (1996). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
Разгарнуць усё. Што тама у іх у газетых, пырызвырачывый. Пырызьвярнулі свае вузялкі, глядзіця. 2 перан. Разбурыць усё. Малыя адурювалі, парызвырачывылі прясла. Ета мальцы ў жмуркі гулялі, хуваліся, пырызьвярнулі салому, што ні пьідыйціць. ПАРАЗВАРАЧЫВАЦЦА, ПАРАЗВЯРНУЦЦА зак. 1. Разгарнуцца (пра ўсё). Ніхай пыляжыць завёрнутыя, пырызвырачывыіцца посьлі. 2. Разбурыцца (пра ўсё). Пунькі пырызвырачывыліся, зь іх i дроў путных ня будзіць. Бярьвеньня пырызьвярнулыся, дзірькі, што сыбакі ўлезуць. ПАРАЗВАРАЧЫВАНЫЙ, ПАРАЗВАРОЧЫВАНЫЙ, ПАРАЗВЕРНУТЫЙ дзеепрым. 1. Разгорнуты (пра ўсё). Твае кулькі ужо пырызвырачывыны. Бумага пырызварочывына, нічога ў ёй аньціресныга німа. Глядзі, што яны прінясьлі, на ўслоні ляжыць пыразьвернутыя. 2. Разбураны (пра ўсё). Баі дужа цяжолыя былі, стыялі двары пырызвырачывыныя. Стахоўшчына пырызварочывына, ажно страшна глядзець. У сенцых так пыразьвернута, як тама выйна была. ПАРАЗВАРЗЕКЫВАЦЬ, ПАРАЗВАРЗЕКАЦЬ зак. Размазаць, расквэцаць усё, усюды. Ня столька наелі, сколька пырызварзёкывылі яешню пы скыўрадзе. Пырызварзёкыў ny тубуреціку кулеш наш ядун. ПАРАЗВАРЗЕКЫВАЦЦА, ПАРАЗВАРЗЕКАЦЦА зак. Размазацца, расквэцацца (пра ўсё, усюды). Бульба пыд ныгамі пырызварзёкывылыся, во што ета. Пыдмяці ўсе крошычкі, ато патопчуцца i пырызварзёкыюцца. ПАРАЗВАРЗЕКЫВАНЫЙ, ПАРАЗВАРЗЕКАНЫЙ дзеепрым. Сьмітана пырызварзёкывына пы скацірсьці, яны рызьлілі ці што. Глядзі, тама сала пырызварзёкына, січас рукавы увапреш. ПАРАЗВАРЫЦЬ зак. Разварыць модна. Мяса пырызварілі, нада було раншы дыстываць сь печы. ПАРАЗВАРЫЦЦА зак. Разварыцца модна. Бульба як пырызваріцца, іна ну кулеш зьдзелыіцца. ПАРАЗВАРАНЫЙ дзеепрым. Я люблю пырызваріныю квасолю, ікраз пы маіх зубах. ПАРАЗВАРОМШЫ дзеепрысл. I сяньня ў цябе галычкі пырызварёмшы. ПАРАЗВЕШЫВАНЫЙ, ПАРАЗВЕШАНЫЙ дзеепрым. Развешаны (пра значную колькасць). Вы ня відзілі, сколька чаго у Зьмітракоўны пыразьвешывына. Аногды пычанець сыбірацца дождж, пыразьвешыныя бяльлё зьнімі. ПАРАЗВІНЧЫВАЦЬ, ПАРАЗВІНЦІЦЬ зак. Развін
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пырызьвярнўлі, рызьвярнўлыся
1 👁
 ◀  / 305  ▶