пару вазкоў хворысту, пашоў у аборкі, а там пыпасенына. ПАПАСЕЯЦЬ зак. Пасеяць шмат усяго. У етым гаду пыпасеілі дужа рана, i ўсходы ніплахея. ПАПАСЕЯНЫЙ дзеепрым. Ацьсеіліся,— ужо i ячмені, i пышаніцы пыпасеіны. ПАПАСОХНУЦЬ зак. Пассыхаць. Столька дзеріўцыў нысадзіў — i ныпрасна, пыпасохлі. ПАПАСОХЛЬІЙ дзеепрым. Пыпасохлыя вербы на дровы пойдуць, летым многа духу ні нада. ПАПАССОХНУЦЦА, ПАПАССЫХАЦЦА зак. Ссохнуцца, скруціцца (пра значную колькасць). Тута пыпассохлыся, што я ні рускулуплю. Лісьця було мокрыя, a цяперя пыпыссыхалыся, што ні рызьняць. ПАПАССОХЛЬІЙ дзеепрым. Пывырывай пыпассохлыя дзеріўцы ды пысякі, нашто яны будуць тарчэць. ПАПАСЫВАЦЬ зак. Крыху папасвіць. Ты ладный ба маліц быў, каб сяньня кароў пыпасывыў посьлібедзьдзя. ПАПАТРЭСКАЦЬ, ПАПАТРЭСКАЦЦА зак. Патрэскаць (пра ўсё). Канцы ны бярьвеньні зразу ня чысьці, ато пыпатрескыюць глубока. Пакуля бульбу вырыіш, рукі пыпатрескыюцца. ПАПАТРЭСКАНЫЙ дзеепрым. Пыпатрескыныя пальцы быляць, ні датронуцца. ПАПАЎМІРАЦЬ зак. Паўміраць (пра многіх). Як падумыіш, сколька ны маём вяку людзей пыпыўмірала — ні сышчытаць. ПАПАЎЦЯКАЦЬ, ПАПАЎЦЕЧ зак. Уцячы (пра многіх). Што яны, дзеці, зьдзелыюць, каровы разьбегліся, пыпьіўцікалі, а тэя плачуць. Мы ат Пынаса, бувала, пыпыўцякём у разныя бакі. ПАПАХАНЬІЙ дзеепрым. Узараны. Ны пыпахыных лужках ні пасевыў, ні травы, згадзілі зямлю i большы нічога. Абложкі ў лясу былі, дужа ядомыя трыва рысла, дык пыпыханы. ПАПЕРАБІЦЬ зак. Перабіць шмат. Пупаду у гурка х— я вам ногі пыпіряб'ю. ПАПЕРАБІЦЦА зак. Перабіцца (пра значную колькасць). Камлыгі як пыпіряб'юцца, з быраною луччы будзіць праехыць. ПАПЕРАБІТЫЙ дзеепрым. Кычаюцца куры c пыпірябітымі ныгамі. ПАПЕРАБОРЫЦЬ зак. Перабарукаць кожнага з многіх. Ну я знаю, што ты крепык, усіх тута пыпіряборіў. ПАПЕРАБОРЫЦЦА зак. Перабарукацца з кожным з
Дадатковыя словы
пыпірябю, пыпірябюцца
0 👁