Сучасная народная лексіка (1996). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
ПАПАВЫТКАЦЬ зак. Выткаць шмат. Калі-то ткалі, a цяперя хто пыпавыткіць, i прясьць ня ўмеюць, i к стывам ні знаюць, як ступіць. ПАПАВЫТРАСАЦЬ, ПАПАВЫТРАСЦЬ зак. Вытрасці ўсё. Ня хужы було б, каб пыпывытрісаў сваё тряхольля. Можа сяньня сыбяруся ды пыпавытрісу іхныя пасьцелі. ПАПАВЫТРАСАЦЦА, ПАПАВЫТРАСЦА зак. 1. Вытрасціся (пра ўсё). Тряпкі як пыпывытрісаюццаf паўськідый ны жардзіны наверьх. Ладна мяшкі пыпавытрісьліся, ужо ня пылюцца. 2 перан. гумар. Прагаладацца (пра ўсіх). Ніхай набегыюцца, пыпывытрісаюцца, дык луччы пыядуць. Ім нада пыпавытрісца, ніхай гуляюць. ПАПАВЫТРАСАНЫЙ, ПАПАВЫТРАСЕНЫЙ дзеепрым. Пасьцілкі пыпывытрісаны, зысьцілай крываці. Пыпавытрісіныя мяшкі на шосьціку ў сенцых. ПАПАВЫТРЭШЧЫВАЦЬ, ПАПАВЫТРАШЧЫЦЬ зак. Шырока раскрыць вочы (пра ўсіх). Яны ўсігда пыпывытрешчывыюць вочы, як глумакі якея. Пыпавытрішчылі вочы на етых людзей, a тэя едуць спакойна. ПАПАВЫТРЭШЧЫВАЦЦА, ПАПАВЫТРАШЧЫЦЦА зак. 1. Шырока раскрыць вочы (пра ўсіх). Чаго вы пыпывытрешчывыліся, мы ж бяз рог. Пыпавытрішчуцца i стыяць кылы дарогі. 2 метаф. Ярка заблішчаць (пра зоркі). Як красіва зорічкі пыпывытрешчывыліся! Зорькі пыпавытрішчыліся, па небу чыста, січас ніпаходжа на дождж, а к раньню, хто яго знаіць, што будзіць. ПАПАВЫХАДЖЫВАЦЬ, ПАПАВЫХАДЗІЦЬ зак. Шмат выхадзіць, абысці многія мясціны. Яны пыпывыхаджывылі i Дуброву, i Стахоўшчыну, айдзе іх толька ні пірібуло. Бувала, як выпрывімся у грібы кучыю, сколько мы пыпавыхыдзімt каб толька хто знаў. ПАПАВЫХВАРАЦЬ зак. Пахварэць шмат. Усё гряблі, хвыталі, ніяк ні маглі ныжадыцца, дык во цяперіцька пыпавыхвырыюць. ПАПАВЫХВАТЫВАЦЬ, ПАПАВЫХВАЦІЦЬ зак. Выхапіць адразу многае. Пойдзіш ны бызар, дык ні рызівонь, тама могуць з рук пыпывыхватывыць. Такоя нішчасьця людзям: ад гразы зыгарелыся, а хаты блізка адна ат аднае, чуць дзяцей пыпавыхвыцілі. ПАПАВЫЧЫШЧЫВАЦЬ, ПАПАВЫЧЫШЧАЦЬ, ПАПАВЫЧЫСЦІЦЬ зак. Вычысціць шмат. Пуні пыпывычышчывыў, погріб астаўся. К празьніку нада усё пыпывычышчаць. Нада у клеці пыпавычысьціць, сколько гадоў тама ня чысьцілыся. ПАПАВЫЧЫШЧЫВАЦЦА
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 305  ▶