садзёмшы квакух, ім прігляд крепкій нада. 4. Панаядаўшыся. Выгріваюцца на сонцы, пынысадзёмшы волі ў калхозный пышанічкі. ПАНАСАЎСКІЙ прым. Такі, які мае адносіны да Панасся (гл.). Заўтря пынасыўскій чацьверьг, у мяне ікраз мальчык радзіўся. ПАНАСЕСЦЬ зак. Сесці ў вялікай колькасці. Пынасела ны сані нівісь сколька, як толька тая кыбылёнка пыцягнула. ПАНАСЕЯЦЬ зак. Пасеяць шмат усюды. Пынасеілі гуркоў, a яны хырашо зырадзілі, дык яны пряма азяліліся. ПАНАСЕЯЦЦА зак. Пасеяцца шмат усюды. Клевіру неік пынасеілыся i во расьцець. ПАНАСЕЯНЫЙ дзеепрым. Многа жыта пынасеіна, уся плошчыдзь зы быльтаком зынята. ПАНАСКУСЦЬ зак. Наскубці шмат. Хадоска многа перья пынаскубла, усё падушкі дычкам гатовіць, замуж ріпярціць. ПАНАСКУБЕНЫЙ дзеепрым. Пынаскубіна сена сы стыжка с таго боку, ат поля. ПАНАСЛАЦЬ зак.Л. Заслаць шмат. Я сваім гысьцям пыныслала пасьцелі на сені. 2. Прыслаць шмат. Hy-y, цяперя вы зыжывіцё, хлопцы пынашлюць вам грошы. ПАНАСЛАНЫЙ дзеепрым. 1. Засланы (пра значную колькасць). Пынысланы ім мяккія пасьцелі, можна лажыцца. 2. Прысланы (пра значную колькасць, суму). Усяго ўсякыга ёй пыныслана, ніхай ні плачыць. ПАНАСПРАЎЛЯЦЬ, ПАНАСПРАЎЛІВАЦЬ, ПАНАСПРАВІЦЬ зак. Справіць шмат. Ганьніны дочкі многа сабе пріборыў пунуспруўлялі. Ты столька ні пыныспраўлівыіш, заробіць ты падленівыісься. Во табе ŭ Арінін сын, быў нейкій як ніізьвесна якей, a глядзі-ка, столька ён чаго пынысправіў сабе. ПАНАСПРАЎЛЯНЫЙ, ПАНАСПРАЎЛІВАНЫЙ, ПАНАСПРАЎЛЕНЫЙ дзеепрым. Hi клыпаціся, у іх пунуспруўляна — на дзесіць гадоў хваціць. Што ў іх дужа пыныспраўлівына? — нічога харошыга. Hi знаю, калі іна паносіць свае пыныспраўліныя транты. ПАНАССЕ н. Рэлігійнае свята 18 студзеня ст. ст. Ны Пынасься, як я прімеціў, редка калі буваіць ладныя пагода. ПАНАСТАНАЎЛІВАЦЬ, ПАНАСТАНОЎЛІВАЦЬ, ПАНАСТАНАЎЛЯЦЬ, ПАНАСТАНАВІЦЬ, ПАНАСТАВІЦЬ зак. Наставіць вялікую колькасць. Чаго толька ні пыныстынаўлівылі у той хаці, ражэньня аднаго ні хвыта
Дадатковыя словы
пынаскўбла, пынаскўбіна
0 👁