Пынамочыныя курткі разьвесьця на жордычкых. ПАНАМАЧОМШЫ дзеепрысл. Пынымачомшы адзёжу, можна прустудзіцца. ПАНАМЕСЦЬ зак. Намесці шмат. Глядзі, каб ні пынамесьць аторі на чыстыю пышаніцу. ПАНАМЕЦЕНЫЙ дзеепрым. У адну кучу пынамеціна усяго пыдряд. ПАНАМЫЦЬ зак. Памыць шмат. Бульбы мы пынамылі, толька скабліця. ПАНАМЫЦЦА зак. Памыцца (пра значную колькасць). Пасыгеіця, усяго пынамыіцца, сонца ішчэ вісока. ПАНАМЫТЫЙ дзеепрым. Кучы більля пынамыты, зьбіралыся разьвешывыць. ПАНАНАШЫВАЦЬ, ПАНАНАСІЦЬ зак. Нанесці шмат. Сьціляні хуць тряпку лі парога, ніхай ногі выціраюць, ато грязі пынынашывыюць. Яны пынынасілі сакі с аборкыў, на ўсю зіму хваціць слаць. ПАНАНАШЫВАЦЦА, ПАНАНОШЫВАЦЦА, ПАНАНАСІЦЦА зак. Нанесціся шмат. У ету пуню усякыга бырыхла пынынашывылыся, нада мінутку вырвыць ды пірібраць. За лета то аттуля, то аттуля травы пынаношывылыся, ны казу хваціць. Зы ныгамі грязі пынынасілыся, ні спруўляісься пыцьціраць. ПАНАНАШЫВАНЫЙ, ПАНАНОШЫВАНЫЙ дзеепрым. Я ні знаю, длі чаго ета пруцьця пынынашывына. Сколька ні пынаношывына, дык усё яе, сваім гарбом набыта. ПАНАНАСЕМШЫ дзеепрысл. Пынынасёмшы вады, можна лезьць на печ. ПАНАНЕСЦЬ зак. 1. Нанесці шмат. Табе мальцы пынынясьлі вады, што ны нядзелю хваціць. 2 перан. Haлаяць, набэсціць. Hi за што пынынясуць ны чылавека чаго зря. ПАНАНЕСЦА зак. Нанесціся шмат. Вадою пяску пыныняслося, ну лугу трыва ні расьцець. ПАНАНЕСЕНЫЙ дзеепрым. 1. Нанесены (у значнай колькасці). Пыпалі ты хуць пынанесіныя дровы, у цябе c паўвоза ляжыць. 2. Налаяны, набэшчаны. Столька на іх усякія трілюды пынанесіна, што ні прідумыць. ПАНАПАВЕДЗІЦЬ зак. Нагаварыць. Ета знаіш хто пыныпазедзіў? — пріхадзіла ё Дзёму нейкыя рыдня іс-пад Белі, ета яе работа. ПАНАПАІВАЦЬ зак. Напаіць усіх. Тады дзялілі зямлю, Хвядос пыныпаівыў каморнікыў, яму болыйы адбілі. ПАНАПАІВАЦЦА зак. Напаіцца (пра ўсіх). Hy ці ты ж пыныпаівыісься іх кажный дзень. ПАНАПАЛІВАЦЬ, ПАНАПАЛІЦЬ зак. 1. Напаліць шмат. Пыныпалівылі бумаг ны стале, гарелыга насыпына. Лучынык пыныпалілі, вугальля пыд ныгамі выля
Дадатковыя словы
пынынясўць
0 👁