ПАНАВЫРЫВАЦЬ зак. Вырваць шмат. Нейкіх цьвятоў пынывырывалі с кареньнім і нясуць у хату. ПАНАВЫРЫВАНЫЙ дзеепрым. Морквы пынывырывана і выляіцца, есьць ня хочуць. ПАНАВЯЗАЦЬ зак. 1. Звязаць шмат. Пархвен, бувала, пынывяжыць венікыў і вязець прыдываць. 2. Парабіць вязаннем шмат. Пынывізалі і чулкоў, і вязёнык, ніізьвесна калі паносюць. 3. Прывязаць для пасьбы. Коні пынывізалі ну лужку, тама мылыдая атава ацскачыла. ПАНАВЯЗАЦЦА зак. 1. Звязацца шмат. Пынывізаліся вузлы, як яны дапруць такея. 2. Парабіцца вязаннем шмат. Дзелыць дужа нечыга, пынывяжыцца у іх усяго за зіму. 3. Прывязацца для пасьбы. Коні пынывяжуцца, і тады йдзіця, куды хочыця. ПАНАВЯЗАНЫЙ дзеепрым. 1. Звязаны (пра значную колькасць). Вузьлюгі пынывізаны як панесьць. 2. Пароблены вязаннем (пра значную колькасць). Многа чулкоў пынывязына, ды цёплыя. 3. Прывязаны для пасьбы. Коні пынывязыны зразу зы ўсадзьбымі. Пынывізаныя бычкі ірвуцца, ня хочуць ны вярёўкых.
ПАНАГАДЖЫВАЦЬ, ПАНАГАДЗІЦЬ зак. Набрудзіць, напсаваць шмат. Хто ета пыныгаджывыў ны стале як пырасёнык? Іна дужа шкадлівыя кошка, хуць ня будзіць есьць, пыныгадзіць, пунуплюгавіць. ПАНАГАДЖЫВАЦЦА, ПАНАГАДЗІЦЦА зак. Набрудзіцца, напсавацца шмат. Уродзі, ніхто дужа ні грязьніў, а патроху, патроху і пыныгаджывылыся. Пыныгадзіцца — яно нізаметна пыныгадзіцца. ПАНАГАДЖЫВАНЫЙ, ПАНАГАДЖАНЫЙ дзеепрым. Дужа на полі пыныгаджывына, усё дно як трыктаріст пыхаць ня ўмеіць. Пу кустах сьперіду пыныгаджына, саломы пыныкідана кучымі.
ПАНАГАРАДЖЫВАЦЬ, ПАНАГАРАДЗІЦЬ зак. Нагарадзіць, нагрувасціць шмат. Усякыга ражэньня пыныгыраджывыў, што ні прайціць к пунькым. Сучча пыныгырадзілі ны самый дарожкі. ПАНАГАРАДЖЫВАЦЦА, ПАНАГАРАДЗІЦЦА зак. Нагарадзіцца, нагрувасціцца шмат. Бяс толку пыныгыраджывылыся ны таку ўсякыга хламу. Сяньня прібяреш, а зы нядзелю яшчэ пыныгародзіцца. ПАНАГАРАДЖЫВАНЫЙ, ПАНАГАРОДЖАНЫЙ дзеепрым. Што ета ў іх пыныгыраджывына кылы бані? Глядзіця, тута, па-мойму, нінадзёжна пыныгароджына, каб ні пыляцець. ПАНАГАРАДЗЁМШЫ дзеепрысл. Пыныгырадзёмшы кінулі, цяперя прібірай за іх
104 👁