Сучасная народная лексіка (1996). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
ПАНАБУХЫВАЦЬ, ПАНАБУХАЦЬ зак. 1. Накласці шмат. Пынабухывылі сена ўсюдых, куды яны зь ім дзівацца будуць. Пынабухыў дроў i паць сьценымі, i ў пунькых, зь яго на трі гады хваціць i ні пыпаліць. 2. Нанесці (снегу). Пынабухывыла сьнегу, што ні знаю, калі я зь ім упыряччуся. Зіма дужа страшна адной, сьнегу як пынабухыіць, ня вылізьць i ня выпыўзьць. ПАНАБУХЫВАЦЦА, ПАНАБУХАЦЦА зак. Найсці ў значнай колькасці. Столька пынабухывылыся людзей, што пальца ўшчаміць нейдзі було. Я ні пайду, узноў там пынабухыіцца народзішчу, гвалт, сквіл, луччы я ў хаці спакойна пысяджу. ПАНАБУХЫВАНЫЙ, ПАНАБУХАНЫЙ дзеепрым. 1. Накладзены (у значнай колькасці). У яе дыбра пынабухывына, што меры яму ні знаіць. Пынабухыныя сундукі ац сукныў ломюцца, 2. Нанесены (пра снег). Ужо столька пынабухывына сьнегу, што ў аборку каб прьіваліўся, із гылавою схуваўся б. I вуліцы зымяло, i між двароў пынабухына сьнегу, нікуды ні прайціць. ПАНАВАЗІЦЬ, ПАНАВЕЗЦЬ зак. Навезці шмат. Бальшэя кучы пяску пынывазілі, усё дарогу чынюць. Сяньня як пынывязьлі пырысят ны бызар, дык купцоў ні ныхадзілыся. ПАНАВАЗІЦЦА, ПАНАВЕЗЦА, ПАНАВАЖЫВАЦЦА, ПАНАВОЖЫВАЦЦА зак. Навезціся шмат. За дзьве зімы ладна палык пынывазілыся ў Кіріёнка. Хворысту то аттуль, то аттуль пынавозіцца, нада б чаго буйнейшыга прівезьць. Ух, сколька ў іх лесу пынывижывылыся! Зы зіму дроў пынавожывыіцца, тады лета сядзіш бяз горя. ПАНАВОЖАНЫЙ, ПАНАВЕЗЕНЫЙ, ПАНАВАЖЫВАНЫЙ, ПАНАВОЖЫВАНЫЙ дзеепрым. Ты пыглядзеў ба, сколька ў іх чаго пынавожына. Учора многа сьвіньней було пынавезіна. Лазы пынывижывына, кучышчы нугуртувалі. Усякыга бырыхла пынавожывына було, за дзесіць гадоў ні паносюць. ПАНАВАРАЧЫВАЦЬ, ПАНАВАРОЧАЦЬ зак. перан. Нагуртаваць. Пынывырачывылі горы кусьця, якей зь етыга толк. Ны балоці горы торху зь зямлёю пыныварочылі, на поля думыюць вазіць. ПАНАВАРАЧЫВАЦЦА, ПАНАВАРОЧАЦЦА зак. Нагуртавацца. / пнёў, i паленьня пынывырачывылыся нівісь сколька. Ікая польза, ежылі i тута такея кучы пыныварочыюцца. ПАНАВАРАЧЫВАНЫЙ, ПАНАВАРОЧАНЫЙ дзеепрым. Ты пыглядзеў ба, што кылы Гырбацкыга логу пынывырачывына. Гліны пыныварочына, куды яе будуць дзіваць. ПАНАВАРЫЦЬ зак. Наварыць шмат. Ціляціны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пынабў, пынабўхывыла, пынабўхывылыся, пынабўхывылі, пынабўхывына, пынабўхына, пынабўхыныя, пынабўхыіцца, пынабўхыіць, пынабўхыў, пынывй, пынывйжывына
0 👁
 ◀  / 305  ▶