іш, сколька яны летыся пылямчыныя воўны выкінулі.
ПАЛЯНУЦЬ зак. 1. Падпаліць. Доўга якому дураку пылянуць,— пыднясець сьпічку, тады цалуйся зь ім. 2 перан. Ударыць без жалю. Каб пылянуў сымаго паленым ціряс плечы, тады б ён пувумнеў троху.
ПАМАГАЛЬШЧЫК м., ПАМАГАЛА м. i ж. Памочнік. Заві пымыгальшчыкыў, адны мы такоя бірьвяно ня ўскоцім. Такей пымыгала мне ні нада, тута прідзіцца работыць ды работыць.
ПАМАГАЛЬШЧЫЦА ж. Ты ic сваімі пымыгальшчыцымі як возьмісься, увесь лён к вечыру i пыклыдзіцё.
ПАМАДЗЕЦЦА зак. Пажыць у цяжкіх умовах або са слабым здароўем. Ныўряд, каб Навуміха доўга пымадзелыся, у ёй жыць нечыму.
ПАМАЗДАЧЫЦЬ, ПАМАЗДАЧЫЦЦА зак. неадабр. Узараць абы-як. Пымыздачыў пы ўсядзьбі, кынаў пынадзелыў, хуць бярі лупатку ды зысыпай. Твой пахырь як пымыздачыцца, дык будзіш наныва піріпахывыць. ПАМАЗДАЧАНЫЙ дзеепрым. Уперік рыўкамі пымыздачына, зыскыраджывыць нада.
ПАМАЗОЧАК м. памянш. Памазок. Рассыпыўся мой пымазочык, ну доўга служыў, нада новый купляць, ды яны ці ёсьць.
ПАМАКЫВАЦЬ незак. Выбіраць мачаючы. Я сваім ныпяку бліноў, у латычку сьмітаны нальлю — усё пымакывыюць, любюць так есьць.
ПАМАКНУЦЬ зак. Памачаць. Адзін раз хлеб у сала пымакнуў, укусіў i кытануў на вуліцу.
ПАМАЛАЦІЦЬ зак. перан. Паразбіваць. Прішоў выпіўшый, іна зубурчэла — ён i пымылаціў посыд.
ПАМАЛОЧАНЫЙ дзеепрым. Ставіла я ў клець ны палічку гырлачыкі, хвацілыся ўчора — вазьмі трясцы, пымалочыныя, ны масту выляюцца.
ПАМАЛАЦЕМШЫ дзеепрысл. Прыспаўся, пымылацёмшы посыд.
ПАМАРАНЫЙ дзеепрым. Забруджаны. Пымыранымі рукамі ні бярі чыстыю адзежыну.
ПАМАРДАВАНЫЙ, ПАМАРДОВАНЫЙ дзеепрым. Памучаны, натузаны. Ты яго пумурдуваныга саўсім ні зыпрягеш. Пымардовыныя жарёбка нікомінічку ня зловіцца.
ПАМАСОЛІЦЬ зак. Крыху пажаваць, пагрызці пры адсутнасці зубоў. Зь яго такей ядун, скарінку возьміць, пымасоліць, пымасоліць i пыкладзець.
ПАМАСОЛІЦЦА зак. 1. Крыху пажаваць, пагрызці пры адсутнасці зубоў. Ніхай пымасоліцца c косткыю, хуць ціха пысядзіць.
13 👁