Сучасная народная лексіка (1996). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
ПАЗАМЯТЛЕВАНЫЙ дзеепрым. Так пызымітлювана, што пасьці нічога нізаметна. Hy рубашкі былі нібальшэнькія дзірічкі, яны пызымятлёвыны. ПАЗАМКНУЦЬ зак. Замкнуць старанна. Я ўсігда зарыня пызамкну пуні, а тады зычыняюся ў хаці i лажуся спаць. ПАЗАМКНУТЫЙ дзеепрым. Сам праверь, ці пызамкнуты yce дзьвері. ПАЗАМУСОЛІВАЦЬ, ПАЗАМУСОЛІЦЬ зак. Завэдзгаць, зацерці ўсё. Куртычку сваю пузумусолівыў сьперіду, што цьвету яе ні пызнаіш. Пузумусоліць што хочыш нядоўга, а тады папробый аччысьці. ПАЗАМУСОЛІВАЦЦА, ПАЗАМУСОЛІЦЦА зак. Завэдзгацца, зацерціся (пра ўсё). Твае спадніцы пузумусолівыліся, што іх толька пад ногі слаць. Кыла посыду як ты акуратна ня будзь, адзёжа пузумусоліцца скора. ПАЗАМУСОЛІВАНЫЙ, ПАЗАМУСОЛЕНЫЙ дзеепрым. Кідай у шчолык пузумусолівыныя тряпкі, ніхай атмікаюць. Хвытаіць тута i пызымазыныга, i пузумусоліныга, ні спруўляісься мыць. ПАЗАМЫШЛЯЦЬ зак. Задумаць нядобрае (пра многіх). Што яны тамыцька пызымышлялі, я ні знаю, ну доўга кучыю стыялі, дыгыварівыліся. ПАЗАНАШЫВАЦЬ зак. перан. Засыпаць усё навокал снегам. Злая была зіма, усё пызынашывыла сьнегым, нійдзе нілізя було пралезьць. ПАЗАНІМАЦЬ, ПАЗАНЯЦЬ зак. Заняць шмат. Тады ў дзяреўні пызынімалі хутары тэя, што ні хацелі пірістраівыцца. Пызынялі сабе луччыя участкі, с травою, хвалюцца: во накосім іржышча! ПАЗАНІМАНЫЙ, ПАЗАНІМАТЫЙ, ПАЗАНЯТЫЙ дзеепрым. Як мы пыдыйшлі, усе палоскі былі пызыніманы. Дзеўкі пызыніманыя, некыга табе выбіраць. Усе карзінкі пызыніматыя, німа куды пірясыпыць моркву. Як тады армія стыяла, yce двары былі пызыняты. ПАЗАНУРЫВАЦЬ, ПАЗАНУРАЦЬ, ПАЗАНУРЫЦЬ зак. Зрабіць заняпалымі ўсіх. Іна тыкая, што можыць дзяцей пызанурівыць, нікога ні жалеіць. Hi жальціся, беднінькія, ніхто вас дужа ні пузунуряў. Сваіх i ні пузустудзіў, i ні пузунуріў, а ты сядзі ў Амшарі, калей голыя, босыя. ПАЗАНУРЫВАЦЦА, ПАЗАНУРАЦЦА, ПАЗАНУРЫЦЦА зак. Заняпасці (пра ўсіх). Адны пызанурівыюцца, а другея будуць прыхлыждацца. Ат работы пузунуряліся, ну яе ć богу. Hi так вы ўжо пузунурыіся, як плачыця. ПАЗАНУРЫВАНЫЙ, ПАЗАНУРАНЫЙ, ПАЗАНУРОНЫЙ дзеепрым. Нічога сабе пызанурівыныя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пызамкнў, пызанў, пызанўрівыныя, пызанўрівыць
0 👁
 ◀  / 305  ▶