гае). Пыабложыны двары сеным, са ўсіх бакоў стажкі стыяць. 2. Абсыпаны моцна болькамі. Ці відзіш, як губы пыабложыны і голыс хріпіць. ПААБЛАЖОМШЫ дзеепрысл. 1. Абклаўшы ўсё, многае. Пыаблажомшы сьцены, будзіць цяплей. 2. Абсыпаўшы моцна болькамі. У іх шыі пыаблажомшы, прастуда высыпыла.
ПААБЛАЗІЦЬ зак. перан. 1. Абшукаць усюды. Я і ны хаці, і на клеці пыаблазіў усё, нійдзе німа вязёнык, а кажыцца, некуды наверьх кідаў. 2. Аблезці, аблупіцца ў многіх месцах або поўнасцю. Нада ж так зыгарець, што кожа пыблазіла шмацьцім. ПААБЛАЖАНЫЙ дзеепрым. Абшуканы ўсюды. Пат тымі кустамі зраньня пыаблажына, айдзе тэй гріб зацэліиць.
ПААБЛЕЗЦЬ зак. перан. Аблезці, аблупіцца ў многіх месцах або поўнасцю. Первыя дні на сонцы доўга ні сядзіця, кожа згаріць і пыаблезіць.
ПААБЛЁТАЦЬ, ПААБЛЁТЫВАЦЬ зак. эмац. 1. Апасці. Цёпла, а восінь ныстыяшчыя, усе дзерівы пыаблётылі. Лісьця зь дзеріў пыаблётывыла, толька ну дубу дзяржыцца. 2. Абабегаць. Як выпрывюцца, яны ўсе лясы пыаблётыюць, а грібоў ныбяруць. За ету ноч вы, наверна, пыўсільсавета пыаблётывылі. ПААБЛЁТАНЫЙ, ПААБЛЁТЫВАНЫЙ дзеепрым. Абабеганы. Ні прідумыць, сколька за ноч дзірявень пыаблётына. Усе кусты даўно пыаблётывыны, ды нійдзе ні найшлі арехыў.
ПААБЛІЗАЦЬ зак. Аблізаць усё, многае. Кінула скоўрыды ніпрібраныя, кошка іх пыблізала. ПААБЛІЗАЦЦА зак. Аблізацца (пра ўсіх, многіх). Вун твае каты, мяса паелі і пыблізаліся, давольны. ПААБЛІЗАНЫЙ дзеепрым. Карыццы нечыга мыць, яны пыблізаныя, сыбакі памылі.
ПААБЛОЖЫЦЬ, ПААБЛОЖЫЦЦА зак. Зрабіцца аблогай усюды. Пырядышныга зямлі пыабложыла, асталыся ніпахыныя. Былі рысьцірябілі ладный кусок, гады два сеілі, а тады зупусьцілі, усё пыабложылыся.
ПААБМАЗАЦЬ зак. Абмазаць усё, усіх, многае, многіх. Стрычанкі апшчыкатурілі хаты і пыабмазылі. ПААБМАЗАЦЦА зак. Абмазацца (пра ўсё, усіх, многае, многіх). Ну й відна, што вареньня елі, пыабмазыліся, і насы ў вареньні, і шчокі, і дайжа грудзёнкі. ПААБМАЗАНЫЙ дзеепрым. І бацінкі, і штаны вышы кален пыабмазыны грязьзю.
ПААБМАХЫВАЦЬ, ПААБМАХНУЦЬ зак. перан. Ачысціць усё, усюды, абмахваючы. Пувучына ужо зыві
77 👁