ПАДЧАРКІН прым. Такі, які належыць падчарцы або мае да яе адносіны. Я пáччыркіных пріборыў ня трогыю, іна сыма сабе склáдыіць.
ПАДЧАСЦІЦЬ зак. Пачаставаць. Угадзіў свайму свату, пыччасьціў, давольный ехыў двору.
ПАДЧУДЖЫВАННЕ н. Жарты. Другей раз такоя паччýджывыньня можыць бокым вылізьць.
ПАДЧУДЖЫВАЦЬ незак. Жартаваць. Што ўжо ўмеў паччýджывыць Сыхранёнык, дык і толку мала.
ПАДЧУДЗІЦЬ зак. Паджартаваць. Хлопцы пуччудзілі, каб пыглядзець, што ён станіць дзелыць, а ён і ныпраўду пабег у Бялкова.
ПАДЧУДЗЕМШЫ дзеепрысл. Яны часьценька над ім пуччудзёмшы сьміяліся.
ПАДЧУПКАВАЦЬ зак. Прыбраць, упрыгожыць. Чаго ты ня хочыш яе пуччупкувáць, іна ж ладныя дзяўчонка.
ПАДЧУПКАВАЦЦА зак. Прыбрацца, упрыгожыцца. Сяньня ты пуччупкувáлыся усё дно як мылыдая.
ПАДЧУПКАВАНЫЙ дзеепрым. Ну а як жа, ны вічарінку нада іціць пуччупкувáныю.
ПАДЧЫНГЕРЫВАННЕ, ПАДЧЫГРЭНІВАННЕ н. жарт. Прыбіранне, упрыгожванне. А што мне іх пыччынгерівыньня, я ў свáты к ім ні зьбіраюся. Глянь-ка, як посьлі пыччыгренівыньня абоя хлюсты сталі ну людзей паходжы.
ПАДЧЫНГЕРЫВАЦЬ, ПАДЧЫГРЭНІВАЦЬ незак. жарт. Прыбіраць, упрыгожваць. Дзеўкі ў Праскоўіных, сыбіраюцца нявесту пыччынгерівыць. Ці відзіў, як Зойка сваіх дачок пыччыгренівыіць.
ПАДЧЫНГЕРЫВАЦЦА, ПАДЧЫГРЭНІВАЦЦА незак. Прыбірацца, упрыгожвацца. Яны і ў горыд пыччынгерівыюцца ня хужы як ны вічарінку. Пасьледнія ўремя Надзя стала пыччыгренівыцца як сьледыіць.
ПАДЧЫНГЕРЫЦЬ, ПАДЧЫГРЭНІЦЬ зак. Прыбраць, упрыгожыць. А чаго ж вы Сярёжку ні пыччынгерілі, ён тожа хочыць красівым быць. Некыму цябе пыччыгреніць, і ходзіш ты як пасьледнія атряха.
ПАДЧЫНГЕРЫЦЦА, ПАДЧЫГРЭНІЦЦА зак. Прыбрацца, упрыгожыцца. Ні мішай, дай ім пыччынгеріцца, яны ж луччыю падругу прывыжаюць. Відзіш, і Іўтушонык пыччыгреніўся, пірістаў хадзіць выхлаком.
ПАДЧЫНГЕРАНЫЙ, ПАДЧЫГРЭНЕНЫЙ дзеепрым. Відзіш, Нюшка пыччынгеріна, як ныстыяшчыя дзеўка. Такея пыччыгреніныя былі колтыўскія хлопцы, што куды там каму зь імі руўняцца.
ПАДЧЫСЦІЦЬ зак. метаф. 1. Украсці. Столька зло-
105 👁