такей пытхватнік, як Паука, саўсем ба другей рызгавор с табою. Памянш. ПАДХВАТНІЧАК. Як ахота пытпадзець, тады зь яго ладный пытхватнічык. ПАДХВАТНІЦА ж. Варычкіны дзяўчонкі пытхватніцы, іх зыстыўляць ні нада. ПАДХВАТЫВАЦЬ незак. перан. 1. Раптоўна ўзнімаць, узнікаць. Вясною пырысяты пытхватывыюць цэны. Сёліта каторый раз ету бурю пытхватывыіць. 2. Красці. Такея бяссовісныя людзі, пытхватывыюць усё, што ня ўвідзюць. ПАДХВАЦІЦЬ зак. 1. Раптоўна ўзняць, узнікнуць. Сёліта бульба была пытхваціла цану, дорга плацілі. Як пытхваціла пульгу, ня то што ў Сапрынывічы іціць, с хаты вылізьць нілізя. 2. Украсці. Hi кідай нічога пыць сьцяною, я пыставіла пуд вуглом лупатку, ураньні хвацілыся — німа, пытхвацілі. ПАДХВАЧАНЫЙ дзеепрым. Украдзены. Ці ні пытхвачыны i вожычкі, нешта я другей дзень ішчу i нійдзе ня віджу. ПАДХВАЦЕМШЫ дзеепрысл. Украўшы. Ніаткуля ня пойдзіць, ні пытхвацёмшы чаго. ПАДХВАЦІСТА прысл. Паслужліва, старанна. Pyпытный мальчышка, усігда пытхваціста стыряіцца зьдзелыць. ПАДХВАЦІСТАСЦЬ ж. Паслужлівасць, стараннасць. Ад гультуя пытхвацістысьці ні дажджэсься, яму пывярнуцца цяжола. ПАДХВАЦІСТЫЙ прым. Паслужлівы, старанны. Я ic самыга малку была пытхвацістыя, мяне ні нада було пыдгыняць. ПАДХВОСЦІЦА, ПАДХВОСН1ЦА ж. Палавая шчыліна самкі жывёлы. Ета мне дужа ў прімеці: ны бычка карова значыць вымім, а на цёлычку — патхвосьціцыю. ПАДХІТРАВАЦЬ зак. Схітрыць. Ты i на етый раз пытхітруваў, абманіў дзеда i я з дураком астаўся. ПАДХОПЛІВАЦЦА незак. перан. Раптоўна ўзнімацца, узнікаць. Цэны, буваіць, разым патхоплівыюцца, ета завісіць ат навозу. Узноў буря патхоплівыіцца. ПАДХАПІЦЦА зак. Раптоўна ўзняцца, узнікнуць. Цэны ны пырысят пытхапіліся, што пуцступіцца страшна. Як пытхапілыся боль, хуць гвалту крічы. ПАДХРАМЬІВАННЕ н. Накульгванне. Hi знаю, ці запорчына у яго ныга, я ніякыга пытхрамывыньня ні замеціў. ПАДХРАМЫВАЦЬ незак. Накульгваць. 3 вайны пытхрамывыіць, ранты c кыстылём хадзіў, a цяперя луччы ступаіць
Дадатковыя словы
пульгў
1 👁