Старонка 105
◀ / 305 ▶
ПАДУКАВАЦЬ зак. 1. Крыху павучыць. Як ты яго пудукуіш, калі ён і ў тэй бок ні глядзіць слухыць цябе. 2. Павучыць усіх, многіх. Цёткі пріехылі, дык пудукувалі етых мальцыў. ПАДУЛОБ'Е н. Ніжняя частка лба. Як гляніць неік коса іс пудулоб'я, уродзі ён гатоў цябе укусіць. Памянш. ПАДУЛОБ'ІКА. Як-то пудулоб'іка навішшы на вочы, ні саўсім красіва. ПАДУМЕЦЦА зак. Падрадзіцца. Калі думыіш дзелыць, абішчай цьвёрда, а пудумецца і ня зьдзелыць — ета ні работа. ПАДУМКА ж. Меркаванне, магчымасць думкі. Ты б сядзела у хаці, каб ны цябе ніякіх падумык ні було. Памянш. ПАДУМАЧКА. Падумычкі могуць пайціць бізь нічога ніякыга. ПАДУНУЦЬ зак. метаф. Ледзь пакрыць. Доўга мучыўся с апёкымі, цяперя трошку стала зыжываць, кожыю чуць-чуць пудунула. ПАДУПРАЎЛЯЦЦА незак. Спраўляцца. Адна асталыся, трудна пудупруўляцца с хызяйствым, скот прідзіцца збуваць. ПАДУРОСТКАВЫЙ прым. Падлеткавы. Ты як будзіш у горыдзі, пыглядзі пы лаўкых пудуросткывыя адзежы. ПАДУРОСТКАЎ прым. Такі, які мае адносіны да падлетка. Асталіся пудуросткывы касьцюмчыкі, ны твайго мальца ня ўзойдуць. ПАДУШОНКА, ПАДУШАНКА, ПАДУШЧОНКА ж., зніж. Падушка. Калі пудушонку возьміць, а калі так зываліцца і сьпіць. Ці знаіш, як мы пычыналі рыжжывацца, падушынкі ні було, у мяшочык сена піхалі. Худзь ба пудушчонку якую думылі прідбаць, як ета ні пра што ня думыць. Памянш. ПАДУШОНАЧКА, ПАДУШЧОНАЧКА. Ай, ні гыварі ты пра тую пасьцель, тама пудушонычка — узяцца німа за што. Етыя пудушчонычкі стыдна людзям класьць пад голывы. ПАДХАДЖЫВАЦЬ, ПАДХОДЖЫВАЦЬ незак. Падыходзіць (пра цеста). Цеста хырашо пытхаджывыіць, смашный будзіць хлеб. Вун як патходжывыюць бліны, скора буду печ. ПАДХВАРСІЦЬ зак. Крыху пазадавацца. Зыдывастыя дзеўкі, умеюць пытхварсіць, к ім ня дужа клінкі пыдаб'еш. ПАДХВАТ м. Спрыт. Пытхвату ў цябе ня дужа многа. Ны Мікілаіў пытхват ні рашшчытывый. ПАДХВАТНІК м. Рупатнік, стараннік. Каб ты быў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 305 ▶