Г
ГАВАРУНОК, ГАВАРУНЧЫК м. памянш. Гаварун. Мальчык такей гувурунок, усё зь дзедым шчабечыць і шчабечыць, ны шаг ат яго ні стаецца. Гыварунчыкі нашы рызгываріліся, як званочыкі зьвіняць.
ГАВОР м. Размова, словы. Я тожа веріла яго увішчаньню, а як паслухыла, увідзіла, што ета адзін гавор.
ГАГОЛЬ м. эмац. Здаровы, фізічна дужы чалавек. Ты б відзіла, якей гаголь большый Просін, у два разы здыравей зы бацьку.
ГАДОЎЛЕНЫЙ, ГАДОЎНЫЙ прым. Гадаваны ў сваёй гаспадарцы. Па трі рублі курычка гадоўліныя, я сабе купіла пяць штук і пітушка. У мяне усігда гадоўныя пырысяты, ні хачу купляць.
ГАКАННЕ н. Удары з грукатам. Ета мост ны Пячкоўкі дзелыюць, дык аж тута гакыньня чутна, бабыю б'юць.
ГАКАННІК м. Той, хто ўдарае з грукатам. Глядзі, гакыньнік, пупадзеш малыму пы наге. ГАКАННІЦА ж. Во ўзілася гакыньніца: раз пы палену, раз пы калену.
ГАЛАВІШЧА, ГАЛОВІШЧА ж. эмац. павеліч. Галава. У дзецтві у яго гылавішча была во еткыя, пузішча, а ножкі тонінічкія, стыяць ня мог. Ніхармузный чылавек, айдзе йна выпырыла такога: галовішча як чугун, сам як бачонык.
ГАЛАГАЛЕННІК м. Той, хто падымае шум, крык. Кылі прут вазьму, я скора гылыгаленьнікым дам места. ГАЛАГАЛЕННІЦА ж. Толька ніхай січас гылыгаленьніцы ні ўспакоюцца, я іх уніму вожкымі.
ГАЛАДЗІЦЬ незак. Рабіць галодным. Пірікармлівыць дзіцёнка ні нада, і гыладзіць — дужа ні гыладзі, ні дывай лішніга і ўсё.
ГАЛАМЖЭННЕ н. Псаванне, неакуратная работа. Луччы б мае вочы ны такоя гыламжэньня ні глядзелі.
ГАЛАМЗА м. і ж. Неакуратная асоба. Гылымза ўсігда цяп-ляп дзелыіць, а тады хадзі ўсьлед ды пірядзелывый.
ГАЛОЎКА ж. Хамут без гужоў. Галоўка ў яго ёсьць, у клеці вісіць, а гужыкі не ш чыга вырізыць.
ГАЛОШАК м., ГАЛОШКА ж. Маленькі галош. Айдзе ж другей галошык, тута ляжыць толька адзін, левый, правыга нійдзе ня віджу. Што ж адну галошку пыдвязывыць, кылі пыдвязывыць, то абея нада.
75 👁