Старонка 64
◀ / 305 ▶
Ай, ні гывары ты, маё бібыньня с палкыю — ета мучэньня. Ліжала б ужо і ліжала на печы, ішчэ бібкыньня табе нада. БІБАЦЬ, БІБКАЦЬ незак. эмац. Хадзіць з цяжкасцю. Што іна будзіць дзелыць, бібыіць с палкыю лі двыра, калі грядку бульбы абойдзіць. Еткія гады, канешня будзіш бібкыць. БІКАМ прысл. Поўнасцю, бітком. Аўтобус бікым быў набіт, мы чуць-чуць уціснуліся у заднія дзьвері. БІЛЯБЕНЕННЕ, БІЛЯБЕННЕ н. неадабр. Балбатня. Ныдаела мне слухыць білябеніньня, пайду луччы высплюся як чылавек. Білябеньня ета ня ў модзі, ніхай іна гылавы ня дуріць, а рыскажыць, як було. БІНДЗІЦЦА незак. зніж. Углядацца, прыглядацца. Чаго ты біньдзісься ны чылавека, усё дно як у пустыні век пражыў, нікога нійдзе ні сустрюкаў. БІНДЗЮГАННЕ н. Бязмэтнае блуканне. А каму тваё біньдзюганьня пыныравіцца, у дзяреўні ўсігда работа находзіцца, нада пымыгаць. БІНДЗЮГАННІК м. Той, хто бязмэтна блукае. Каб Ісаівых біньдзюганьнікыў у касу пыставіў, яны б на хверму сена ныкасілі. БІНДЗЮГАННІЦА ж. Сыма выгыдывыла біньдзюганьніцу, а цяперіцька рукі лумаіць: справіцца ні магу. БІНДЫ мн. зніж. Вочы. Бінды свае пратрі, разьві ты ні пынімаіш, што скот пыра карміць. БІРКАЎСКІЙ прым. Вышэйшай якасці (пра від селядцоў у дарэвалюцыйны час). Віктыр як найміць жаць, нукупляіць нам рыбы харошыя, сялёдык біркыўскіх, нукупляіць сахыру,— хырашо карміў. БІЦЦА незак. Калоцца. Ня будуць етыя дровы біцца, намучыісься ты зь імі, тут сук ну суку. БЛЕЙ м.: ЯК У БЛЕЙ. Як у звон. Як у блей брізкыталі: хадзіла, хадзіла зь Яшкыю. Во дзень пройдзіць — як у блей зазвонюць. БЛІЗЬ ж. Блізкасць. Блізь ня блізь, а вёрст пітнаццыць у адзін канец будзіць. БЛУКУНЯННІК м. Бадзяка. Вешныя блукуняньнікі, рук ні к чому прілажыць ня хочуць. БЛУКУНЯННІЦА ж. Якей толк з блукуняньніцы, расінку у дваре ні паможыць. БЛУТУНЯННЕ н. Бадзянне. Яму пыныравілыся блутуняньня, у дваре накормюць, напоюць, чаго ні цігацца. БЛУТУНЯЦЬ, БЛУТУНЯЦЦА незак. Бадзяцца.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 305 ▶