Aŭ, ні гыварі ты, маё бібыньня с палкыю — ета мучэньня. Ліжала б ужо i ліжала на пены, ішчэ бібкыньня табе нада. БІБАЦЬ, БІБКАЦЬ незак. эмац. Хадзіць з цяжкасцю. Што іна будзіць дзелыцъ, бібыіць с палкыю лі двыра, калі грядку бульбы абойдзіць. Еткія гады, канешня будзіш бібкыць. БІКАМ прысл. Поўнасцю, бітком. Аўтобус бікым быў набіт, мы чуць-чуць уціснуліся у заднія дзьвері. БІЛЯБЕНЕННЕ, БІЛЯБЕННЕ н. неадабр. Балбатня. Ныдаела мне слухыць білябеніньня, пайду луччы высплюся як чылавек. Білябеньня ета ня ў модзі, ніхай іна гылавы ня дуріць, a рыскажыць, як було. БІНДЗІЦЦА незак. зніж. Углядацца, прыглядадца. Чаго ты біньдзісься ны чылавека, усё дно як у пустыні век пражыў, нікога нійдзе ні сустрюкаў. БІНДЗЮГАННЕ н. Бязмэтнае блуканне. A каму тваё біньдзюгиньня пыныравіцца, у дзяреўні ўсігда работа находзіцца, нада пымыгаць.. БІНДЗЮГАННІК м. Той, хто бязмэтна блукае. Каб Ісаівых біньдзюгиньнікыў у касу пыставіў, яны б на хверму сена ныкасілі. БІНДЗЮГАННІЦА ж. Сыма выгыдывыла біньдзюганьніцу, a цяперіцька рукі лумаіць: cnpaвіцца ні магу. БІНДЫ мн. зніж. Вочы. Бінды свае пратрі, разьві ты ні пынімаіш, што скот пыра карміць. БІРКАУСКІЙ прым. Вышэйшай якасці (пра від ceлядцоў у дарэвалюцыйны час). Віктыр як найміць жаць, нукупляіць нам рыбы харошыя, сялёдык біркыўскіх, нукупляіць сахыру,— хырашо карміў. БІЦЦА незак. Калоцца. Ня будуць етыя дровы біцца, намучыісься ты зь імі, тут сук ну суку. БЛЕЙ м.: ЯК У БЛЕЙ. Як у звон. Як у блей брізкыталі: хадзіла, хадзіла зь Яшкыю. Во дзень пройдзіць —як у блей зазвонюць. БЛІЗЬ ж. Блізкасць. Блізь ня блізь, а вёрст пітнаццыць у адзін канец будзіць. БЛУКУНЯННІК м. Бадзяка. Вешныя блукуняньнікі, рук ні к чому прілажыць ня хочуць. БЛУКУНЯННІЦА ж. Якей толк з б луку нянь ніцы, расінку у дваре ні паможыць. БЛУТУНЯННЕ н. Бадзянне. Яму пыныравілыся блутуняньня, у дваре накормюць, напоюць, чаго ні цігацца. БЛУТУНЯЦЬ, БЛУТУНЯЦЦА незак. Бадзяцца
Дадатковыя словы
біньдзюгйньня, біньдзюгйньнікыў
1 👁