раз Сідыріхіну цубулю да кусьціка вырвылі і пыклалі, матка мне дыла ачыстаць. АШАЛЯВАННЕ н. Дурнота, шаленства. Хлопцы тріхануць загрудкі, айдзе яго ашылівання дзеніцца, рузмудрей дужа. АШАЛЯВАЦЬ незак. Дурнець, шалець. Яму пріказывыюць у рот ні браць, а ён п'ець ды п'ець, ашыліваіць. АШАЛЯВАЦЦА незак. Зал.-бессуб'ект. ад ашаляваць. Каб хто ў руках дзіржаў, меншы б яму так ашылівалыся. АШЫБНУЦЬ, АШЫБЦЬ зак. Памыліцца, вымусіць да памылкі. Ашыбнуў ты, што ўзяў Кыласкову карову, іна і стурувата, і ялывіла часта. Ніхто мяне ні ў чом ні абшыб, а ў жанідзьбі ашыблі. АШЫЦЦА зак. эмац. Схавацца, затаіцца. Тады іх былі крепка пріжалі, Лялікый ашыўся ны Бальшой Слыбадзе, яго дайжа чутна ні було. Б БАБАК м. эмац. Гультаяваты сыты чалавек. Вылежывыюцца быбакі на сені, што ім біспакоіцца, кылі і пыдаджына, і прібраджына воўрімя. Памянш. БАБАЧОК. Ці твой быбачок ішчэ ны пасьцелі кычаіцца? Узмацн. БАБАЧЫНА. Разьеўся быбачына гульма гуляючы. БАБКА ж. Кучка скошанай грэчкі, вікі. У бабкі кычалі вык і грячыху. Бувала, ны гряцкоўі многа бабык. Памянш. БАБАЧКА. Як у нібальшэнькія бабычкі пыкычаць, яны скора сохнуць. БАГАВАННЕ н. Прывольнае, бестурботнае жыццё. А што ты хацела, каб табе усё ўремя бугування було? БАГАВАЦЬ, БАГАВАЦЦА незак. Жыць прывольна, бестурботна. Людзі багуюць, а ці мы худжы, нам тожа хочыцца жыць, як другея. Вы столька ўремя бугуваліся, а цяперь троху іначы пыжывіця. БАГАЎНІЦА ж. Бажніца. Раншы у Тріхона была быгаўніца, там усё грошы ліжалі, там была тыкая шкураціныя, ён пыцягніць, іна расходзіцца, і прі ўсіх клаў, і ніхто ня трогыў. Памянш. БАГАЎНІЧКА. У нашый старый хаці была быгаўнічка. БАКАВІНКА ж. Бакавая частка чаго-н. Нада быкавінку скасіць ны аборычку. Зьеж во, быкавінка харошыя. Памянш. БАКАВІНАЧКА. Нідаўна тута ліжала быкавінычка як аполык, айдзе йна — ні прідумыю.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁