ета ат'іжджаньня, нада доўгім гваздом прібіць планку.
АЎСЯННІК м. Аўсянішча. Пыхалі пыдрад і аўсяньнік, і пшэнішча. Памянш. АЎСЯННІЧАК. Во як аўсяньнічык мінеш, варочый трошку ўлева і йдзі пряма.
АЎЦЮШКА ж. Трава на корм. Тута сеілі нейкыю аўцюшку, далі ўсім пы палоскі.
АХАЙНА прысл. Акуратна, чыста. У Домніных дачок ахайна ў хаці. Іна ахайна вядзець хызяйства.
АХАЙСТВА н. Акуратнасць, чысціня. Ахайства тады, калі кажный сьлядзіць зы пырядкым і сам зы сабою глядзіць як нада.
АХАПЛІВАЦЬ незак. Ахопліваць. Зайдзіш у тэя кусты — ні пралезьць, сонца ня відна, ажно страх ахаплівыіць. АХАПЛІВАЦЦА незак. Ахоплівацца. Як хырашо ў цябе ў хаці, грубычка топіцца, зразу ціплатою ахаплівыісься.
АХВАТЫВАЦЬ незак. перан. Здабываць, атрымліваць. Такей прайдоха, што сьвет ня відзій, у любом дзелі умеіць ахватывыць рублі. АХВАТЫВАЦЦА незак. Здабывацца, атрымлівацца. Ня бойся, ён ні ў чом ні зіваіць, ня тоя, дык другоя у яго ўсігда ахватывыіцца. АХВАЦІЦЬ зак. Здабыць, атрымаць. Ні прымінаіць, каб ахваціць капейку, нійдзе ня ўпусьціць. АХВАЦІЦЦА зак. 1. Спахапіцца. Ны адну мінутычку атыйшла, падбегла к калёсым, ахвацілыся — німа кашолычкі. 2. Здабыцца, атрымацца. Ні так многа, ну па сотні ў іх ахвацілыся.
АХВАЧАНЫЙ дзеепрым. Ня дужа ў іх многа ахвачына.
АХВАЦЁМШЫ дзеепрысл. Чаго ні зыдывацца, ахвацёмшы кучу грошы.
АХВІЦЭРША, АХВІЦЭРШАЯ ж. Жонка афіцэра. Пріехыла іх ахвіцэрша зь дзіцямі, усё лета тут будуць аддыхаць. Я дзяўчонкыю была, подрысьнім, матка пашлець мылако прыдываць у горыд, патходзіць ахвіцэршыя су служанкыю і купляюць.
АХВІЦЭРЫЦЬ незак. жарт. Служыць афіцэрам. Чулі, чулі, што твае абоя ахвіцэрюць. АХВІЦЭРЫЦЦА незак. Служыцца афіцэрам. Як табе ахвіцэріцца, можа скора па зьвёздычкі дыбавюць?
АХОЦІЦЦА незак. Мець ахвоту. У сылдаты ён іціць ахоціцца, ато ні бяруць і ні бяруць, гаворіць, ацслужу, тады будзіць відней.
АЦАНЯЦЬ незак. Цаніць, ацэньваць. Ня ўмела іна Шуріка ацыняць, такей чылавек, і хызяйлівый, і уважыцільный, ці ён калі злаіўся, ці слова плахоя скызаў.
84 👁