АТМЯТЛЯЦЬ зак. Абкідаць ніткамі. Во зь естыга краю атмітляй, а там пыглядзім. АТМЯТЛЯЦЦА зак. Абкідацца ніткамі. Скарей кынчай, ждаць некылі, як атмітляіцца, так i ладна. АТМЯТЛЯНЫЙ дзеепрым. Ня дужа сьпецна атмітляна, можна б акуратней зьдзелыць. АТНАШЫВАЦЬ незак. Адносіць. Я іх у лесі відзіў: Трахім сек хворысьця, a іна атнашывыла f дарогі, у кучу склыдала. АТНАШЫВАЦЦА незак. Адносіцца. Нешта ў цябе слаба паплецінкі атнашывыюцца, можа ты дренна пызаўтрікыў. АТНАШЫВАНЫЙ дзеепрым. Вун куча атнашывыныя саломы. АТНЕЖНІЧАЦЬ, АТНЕЖНІЧАЦЦА зак. Перастаць выяўляць пяшчоты, песціцца. Яе мыладэя атнежнічылі, пашлі рызвадзіцца,— усё хвастылыся: зяць, зяць, a ён i ны быгаства ні пыглядзеў. А скора атнежнічыюцца, раздругей ні ўладзіць зваріць — i зубурчыць, як старэй ны Марью бубнеў. АТНЕЖЫЦЬ зак. Напялегаваць. Кусьцючыха атнежыла сеаіх дзяўчонык большы некуды. ATНЕЖЫЦЦА зак. Напялегавацца. Атнежыліся, хваціць, ідзіця сена рыськідаць. АТНЕКУЛЯ, АТНЕКУЛІЦЬКА прысл. Аднекуль. Прівязьлі атнекуля рябых кароў у калхоз, ні знаю, аткуліцька. Явіліся ўчора атнекуліцька грязныя, зыляпыныя, доўга чысьціліся пыт павецьцю. ATO зл. Бо, іначай. Ня лезь, ато звалісься, гнітанесься. Успакойся, ато палучыш. Прібірай сянцо, ато нымякніць. АТОПАЧАК м. памянш. Зношаны лапаць. Бувала, атопычкі найдзіш, пыткывірзиіш як-небудзь i бірягеш, каб на вуліцу выскычыць. АТРАЗАРАЦЦА зак. метаф. Перастаць бушаваць, вычвараць. Сьпіць твой Дрызьдзянок, атрузуряўся ўчора у Жыріцяне ны вічарінкі. АТРАУЛІВАЦЬ незак. метаф. Прыводзіць ва ўзбуджаны стан. Як возьміцца верзьць, усіх атраўлівыў, H i мала npa што трілюдзіў. АТРАШЛІВЫЙ прым. Неахайны. Айдзе ў яго акуратнысьць, атряшлівый чылавек, зы сабою ні прібярець. Памянш. АТРАШЛІВЕНЬКІЙ. Дзевычка нічога, трошку атряшлівінькыя, ні пріўчыла матка к пырядку з мальства. АТРАШЫШЧА м. i ж. павеліч. Нядбайная, неахайная асоба. Якей жа ён атряшышча, у баню — i то вупруўляй, ня хочыцъ сьцігацца. АТРУБЛШАЦЬ незак. метаф. Затлумліваць. Пуду
Дадатковыя словы
аткў, пыткывірзйіш
1 👁