Старонка 45
◀ / 305 ▶
кую дыбрадзейку ат хаты, каб яе нагі тута ні було. АДШЫБІЦЬ, АДШЫБЦЬ, АДШЫБНУЦЬ зак. Адпрэчыць. Я знаю, як Кыбзінка ат'етуля ачшыбіць. Яго нада ачшыбць, каб ні цігаўся тута бязь дзела, госьць-то такей. Як ты яго ачшыбнеш, прівылакецца і сядзіць, станіш піракусывыць — глядзіць у рот. АДШЫБЛЕНЫЙ дзеепрым. Ачшыбліный ні ачшыбліный, а большы тута ні пыіўляіцца. АДШЫВАННЕ н. Адпрэчванне. Дужа важна яму ваша ачшываньня, ён адзін куды сыбярецца, туды й пойдзіць. АЖЫВАННЕ н. Абжыванне. У Стыхвана цяжолыя було ажываньня: куча дзяцей, пакуля узьбіліся ны карову, нугурюваліся. АЖЫВАЦЦА незак. Абжывацца. Трудна нам було ажывацца, выскычылі толька з душою, помышчы ніаткуля ніякінькія. АЖЫЦЦА зак. Абжыцца. Як ужо ні було, патроху ажыліся, пірямучыліся сколька гадоў. АЗОРНА прысл. Прыкметна на выгляд. Якей ён пы натурі, ні знаім, ну як увідзіш, выглідаіць азорна, ладный хлопіц. Выш. ст. пар. АЗАРНЕЙ. Быбарёнык быў азарней, алі іна выбрыла сабе другога. АЗОРНАСЦЬ ж. Прыкметнасць на выгляд. Хракцірым ладный мушчына і рыбыцяшчый, толька азорнысьці яму ні хвытаіць. АЗОРНЫЙ прым. Прыкметны на выгляд. Чубук азорный быў мушчына, ну і п'яніца ні пасьледній, ета тожа праўда. Памянш. АЗОРНЕНЬКІЙ. У Мыланкі азорнінькія дзяўчонкі, скора пывыскакыюць замуж. Выш. ст. пар. АЗАРНЕЙШЫЙ, АЗАРНЕЙШАНЬКІЙ. Ну што вы гаворіця, Кірей быў азарнейшый, чым Піліп. Ну канешня, Адаркін азарнейшынькій хлапчынка. АКАЗАЦЦА зак. метаф. Выявіцца. Есьлі будзіць якей паднос, ты зынясі ны кріжавую дарогу і зыпалі, ета ім тады акажыцца,— Мільлян раз так зьдзелыў, дык тэя большы зыряк­ліся. АКАЛАЧЫВАЦЬ незак. перан. Атрымліваць. Во й ня ўчыўся дужа, а грошы бальшэя акылачывыіць. неадабр. Насіць. Айдзе іх акылачывыіць цэлый дзень, столька работы ў дваре, а ім нічога ня рупіць. неадабр. Аббягаць. Ужо ж ба стыдна так усю дзярэўню акылачывыць, дык у яе стыда і ні нучувала. АКАЛЕЧЫВАЦЬ незак. Рабіць калекам. Не, ня думый, ня будзіш ты мне дзяцей акалечывыць. АКАЛЕЧЫ-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 305 ▶