Старонка 38
◀ / 305 ▶
Я б ны такоя атхлёптывыньня ні глядзела, узіла б венік ды венікым с хаты шурнула. АДХЛЯБТЫВАЦЬ, АДХЛЁБТЫВАЦЬ незак. 1. Адпіваць хлябтаючы. Я гляджу, чаго йта поіла меншыіць, а ета сыбака ускакыіць і атхляптывыіць. Мы відзілі, нейкій жоўцінькій сыбачка бегыў, ён і атхлёптывыў. 2 перан. іран. Адпіваць. Антонька патрошку атхляптывыіць з бутылычкі. Чаго ні наўчыцца, а атхлёптывыць скора паймецца. АДХЛЯБТАЦЬ зак. 1. Адпіць хлябтаючы. Гырлачык поўнінькій ныліла, пыставіла на ўслоні, атвярнулыся ны мінуту к Хрісьціні, а кошка ладна атхліптала і ляжыць на печы, мурлычыць. 2. Адпіць. Няпоўнінькыя бутылычка, ужо атхліптаў, і што йта зы чылавек: аж прягніць зы гарелкыю. АДХЛЯБТАЦЦА зак. Напіцца хлябтаючы. Кот атхліптаўся, пашоў і лёг, дайжа ня зьеў усяго. АДХЛЯБТАНЫЙ дзеепрым. 1. Адпіты хлябтаннем. Тута пырядышна атхліптана, вядзерца чуць ня поўныя було. 2. Адпіты. З грахвінчыка атхліптана, тута ня столька астывалыся. АДХНЫКАЦЬ зак. 1. Перастаць усхліпваць. Ні аціішыцца, дык я яе атхныкыю: тыкая хыладзіна і вязі яе ў горыд, каб ныкалелыся і зыбалела. 2 эмац. Наблукацца. Атхныкыў Пятрок, на печы ляжыць, усю восінь хадзіў па кусьцікых, нагледзіць травы і шмыг с касою. АДХОДЧЫВАТЫЙ прым. Адыходлівы. Ён можыць ух як успыліць, ну ў яго хракцір атхоччывытый. АДХРЫСТЫВАЦЬ незак. Расшпільваць і расхінаць. Ён усігда каўнерь атхрістывыіць. АДХРЫСТЫВАЦЦА незак. Расшпільвацца і расхінацца. Такім холыдым нільзя атхрістывыцца, зразу прастуды пытхваціш, тады кукобся с табою. АДХРЫСТАЦЬ зак. 1. Расшпіліць і расхінуць. Дужа яму жарка, атхрістаў грудзі і ходзіць, воґірь. 2 перан. Моцна пабіць. Дрюкым як атхрістаюць, тады ён пойміць, а йначы ды яго ні даходзіць. АДХРЫСТАЦЦА зак. Расшпіліцца і расхінуцца. Ґузікі пывырываліся, каўнерь атхрістаўся, і ходзіць як ні ў чом ні бувала. АДХРЫСТАНЫЙ дзеепрым. 1. Расшпілены і расхінуты. Бегыюць атхрістаныя, пыпрастуджывыюцца, тады лячы іх. Ідуць, кыўнярі атхрістыны, думыюць, ета дужа красіва. 2. Моцна пабіты. Мы знаім, за што яны атхрістаны, ніхай самі пыхвалюцца. АДХРЫСЦІЦЬ зак. Перастаць прымаць удзел у хрышчэнні. Куды мне кумою йціць, я сваё атхрісьціла, мае хресьніцы замуж выходзюць. 2 перан. іран. Аблаяць,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 305 ▶