дым, некыму ўжо за імі глядзець. Мы, як ішлі, відзілі, што іхныя гумно стаіць нірызырятыя.
НЕРАЗБОРНЫЙ прым. Неспрактыкаваны. Такія ніразборныя людзі былі, ні ў чом у іх розвылкі ні хвытала.
НЕРАЗГАНЯТЫЙ, НЕРАЗАГНАТЫЙ дзеепрым. Нявыараны. Нірызгынятыя асталісь чатыры быразёнкі, два разы пы пары. Марозік нібальшэй, нірызыгнатыя борызны ня пройміць, а нывярьху бульбіна зьмерзьніць.
НЕРВІЧАЦЬ незак. 1. Нерваваць. Ні нада яго нерьвічыць, у яго гылыва слабыя. 2. Нервавацца. Што ты сваркыю паможыш, што ты нерьвічыіш. НЕРВІЧАЦЦА незак. Нервавацца. Меншы нерьвічыйся, дык луччы будзіць, ніхай гаворюць, а ты як ня чуіш.
НЕРЫСКОВЫЙ, НЕРЫСКОЎНЫЙ прым. Нерызыкоўны. Пітракоў маліц нірісковый, другей ба ні ны такоя атважыўся. Можа й хырашо, што ніріскоўный, ріск — такоя дзела, што раз удасца, а другей пыгаріш.
НЕСАЗНАНІЕ н. Чэрствасць, жорсткасць. Такоя пашло нісызнанія, у наша ўремя нічога еткыга ні було.
НЕСАМАСТАЯЦЕЛЬНА прысл. Неабдумана, несамастойна. Скажыць што-небудзь нісымыстыяцільна, над ім сьмяюцца.
НЕТ зл. Ці то. Пенкі етыя нет выкідаць, нет есьць.
НЕЎГАЛАЎ прысл. Вельмі моцна (крычаць). Куры пычалі крічаць неўгылыў: шчанок пупаў на двор і бегыіць за імі.
НЕЎЗАБАЎКУ, НЯЎЗАБАЎКУ прысл. У хуткім часе. Ніўзыбаўку нада яблыкі абырваць. Пыдыйшлі ніўзабыўку і разым паехылі.
НЕЎКАВЫРА м. і ж., НЕЎКАВЫРКА ж. Капрызная асоба. Нікрасіва хлапцу такому ніўкавыру быць. Ну й пупаў жа Міця сабе ніўкавыру, такую пашукаць нада. Пы мамі пышла ніўкавырка, той тожа ніхто ня мог уладзіць. Памянш. НЕЎКАВЫРАЧКА. Ах, ікая ж ты ніўкавырычка!
НЕХАРЦЯКЛЯПІСТА прысл. эмац. Нязграбна. Ніхырцікляпіста пуня зьдзелына, бярьвеньня кріва закінута, я такіх мысьцяроў ні хачу.
НЕХАРЦЯКЛЯПІСТАСЦЬ ж. эмац. Нязграбнасць. Ніхырцікляпістысьць зразу замеціш, пойміш, што халодный масьцір пывярнуўся.
НЕХАРЦЯКЛЯПІСТЫЙ прым. эмац. Нязграбны. Мацерія ета нічога, толька шыцьцё ніхырцікляпістыя, гарбом ны сьпіне пулучылыся.
77 👁