тузаны. Кылі троху і ныкылымсаныя, ім стоіць. Ну як ты, ці ладна ныкыламшон? Пыхціць ныкыламсоліный як выранёнык.
НАКАЛЕЧЫВАЦЬ незак. 1. Падкалечваць. Ён сябе другей раз ныкалечывыіць. 2. Акалечваць многіх. Ты гірой луччы ўсех, німала каго ныкалечывыў. НАКАЛЕЧЫВАЦЦА незак. Падкалечвацца. Ня лезь у етый лом ныкалечывыцца, тама гылаву можна зьвярнуць. НАКАЛЕЧЫЦЬ зак. 1. Падкалечыць. Сам руку ныкалечыў, свыя ністарожнысьць: зыгывэріўся і тыпаром цісануў. 2. Акалечыць многіх. Ты німала каго ныкылечыў, можа лягушку ў балоці. НАКАЛЕЧЫЦЦА зак. 1. Падкалечыцца. Балывыўся с тыпаром і ныкалечыўся, ладна нагу рыскаціў. 2. Акалечыць многіх. Каго ён толька ні ныкалечыўся, бягіць с паленым і, глядзі, луманець. НАКАЛЕЧАНЫЙ дзеепрым. 1. Падкалечаны. Ну што ён цяперя, астаўся на ўсю жызьню ныкалечыный. 2. Акалечаны (пра многіх). Столька народу хну ныкалечына!
НАКАЛЯКАЦЦА зак. Нагаварыцца паціху, паволі. Прідзіць залоўка, тады вы уволю ныкылякыіціся, учора абішчала забежч.
НАКАМАНДЫВАЦЬ зак. Пакамандаваць з пэўнымі вынікамі. З новым стыршыною многа ні ныкымандыюць, у яго свыя гылыва ны плічах.
НАКАМІСАРЫЦЬ, НАКАМІСАРНІЧАЦЬ, НАКАМІСАРСТВАВАЦЬ зак. Папрацаваць на кіруючай пасадзе. Ён у нас нямнога ныкымісаріў, некуды пыслалі, ці ні зь Чавусы. Помнім, як ён ныкымісарнічыў: чужую жонку пыччапіў і зьбег. Ці многа ныкымісарствывыў твой брат? НАКАМІСАРЫЦЦА, НАКАМІСАРНІЧАЦЦА, НАКАМІСАРСТВАВАЦЦА зак. Здаволіцца працай на кіруючай пасадзе. Ён тыкі ныкымісаріўся тута, яго троху быяліся, троху увыжалі. Во ныкымісарнічыўся, што кылгасьнікі кучыю прыгналі. Хочыш, і етыму ні дадуць ныкымісарствывыцца.
НАКАМСІЦЦА зак. эмац. Апрануцца празмерна цёпла. Ты ныкамсіўся, усё дно як у ізвоз едзіш, сяньня ў шубі жжарісься.
НАКАПАРЫЦЬ зак. Папоркацца. Скажы, ніхай скарей ныдзіваіцца, ато я яго ныкыпарю. НАКАПАРЫЦЦА зак. Напоркацца. Пакуля ныкыпыряцца, некылі будзіць у лес іціць. НАКАПАРОМШЫ дзеепрысл. Ня дужа многа сажнеш, ныкыпарёмшы у дваре ду пуўдня.
НАКАПАЦЬ зак. Накідаць на воз (пра гной). Сколь-
97 👁