гусьціліся. НАГУШЧАНЫЙ дзеепрым. Тыкая нагушчыныя бульба, ложкыю ні пывярнуць.
НАГЫРЧЭЦЬ зак. перан. Злосна пабурчаць. Ны мяне, бувала, старыя ныгырчыць, ныгырчыць, я прымаўчу, што ты зьдзелыіш. НАГЫРЧЭЦЦА зак. Злосна набурчацца. Табе каб судык троя ныгырчэцца, ато што — усяго пуўдня.
НАДАБНЫЙ прым. Патрэбны. Ці ета надыбныя вярёвычкі ліжаць, ці іх выкідаць можна?
НАДАВАЦЦА зак. Шмат аддаць. А многа чаго табе сваты ныдываліся?
НАДАЕДДЗЕ н. 1. Дакучанне. Ён сваім ныдаедзьдзім духі выніць. 2 перан. Дакучлівая асоба. Ну й ныдаедзьдзя чылавек, усё жвянькыіць і жвянькыіць пустоя.
НАДАІЦЬ, НАДАІЦЦА зак. перан. Наабіраць. Пляменьнікі яго ладна ныдаілі, ён ім пырядышна пымыгаў. Ныдаіўся старых, пасьледнія капейкі выцягывыў.
НАДАКУЧАЦЦА незак. Дакучаць. Нада, каб ты меншы нудукучаўся, бацька зымарііўся, ніхай мінутку аддыхнець.
НАДАЛДОНІЦЬ зак. эмац. Набалбатаць. Я ні прідумыю, хто мог такую чуш ныдалдоніць, нехта нарошня пыстыряўся. НАДАЛДОНІЦЦА зак. Набалбатацца. Пыдажджы, яны ні саўсім яшчэ ныдалдоніліся. НАДАЛДОНЕНЫЙ дзеепрым. Ні паверіць ён лухце, мала што яму ныдалдоніна.
НАДАЦЬ зак. Паддаць (пару). Як ныдаў духу, мы чуць жывэя с пылка пыскачывыліся, а плотнікі паріліся худзь ба што.
НАДАЯДЛА прысл. Надакучліва. Будзь ты дальшы ат Мыксімёнка, ён усігда ныдыядла прістаець.
НАДАЯДЛАСЦЬ ж. Дакучлівасць. Ты б сваю ныдыядлысьць у дваре кідаў, на людзі ня нёс.
НАДБЫВАЦЬ незак. Абыходзіцца. Ня ем нічога, нудбуваю чаім, а як зьем чаго крошку, зырізаіць пуд грудзямі. НАДБЫЦЬ зак. Абысціся. Калі людзей гукаць, голымі вычамі ні надбудзіш, нада прігатовіцца.
НАДВОР'ІКА н. памянш. Надвор'е. Во надворьіка, слава богу, дзяржыць, людзі і прібяруцца, і ўправюцца.
НАДЖГАЦЦА зак. перан. Напарыцца. Во плотнікі ныджгаліся ў бані, кажыцца, ўсё гаріць, а яны парюцца худзь ба што.
НАДЖЫВАННЕ н. Старэнне, падыход да апошняй
99 👁