НАВЫТВАРАЦЦА зак. Нарабіць недарэчнасцей. Столька ўжо нывытвыряліся, што на іх ні глядзіць ніхто, а цёткым ац стыда ні атыбрацца. НАВЯЗЧЫВАТЫЙ прым. Навязлівы. Брындзянок дужа нывяжчывытый, як смыла прічэпіцца, хуць махылым ат яго мыхайся. НАВЯЗЫВАННІК м. Той, хто навязвае, прывязвае. Якей жа ты нывязывыньнік, што конь смыргануў клец і пашоў пы пасевых зь вярёўкыю. НАВЯЗЫВАННІЦА ж. Глядзі, нывязывыньніца, айдзе твой цялёнык разгулііць. НАВЯЗЫВАЦЦА незак. Прывязвацца для пасьбы. У абед далёка ні пывядзеш, коні ну лужку нывязывыюцца. НАВЯЗАЦЦА зак. Прывязацца для пасьбы. Нывяжыцца конь пазьней, ніхай пыстаіць, ён ні галодзін. НАВЯРСТЫВАННЕ н. перан. Навязванне, прыставанне. Такоя нывярстывыньня ня дужа красіва, путнэй чылавек аць цябе атверніцца. НАВЯРСТЫВАЦЬ незак. перан. Навязваць. Што яго нывярстывыіць к етый дзяўчонкі, лезіць — ні знаіць чаго. НАВЯРСТЫВАЦЦА незак. Навязвацца, прыставаць. Стасік доўга нывярстывыўся к Аўхімывый унучкі, а тады Нісьцярёнкыву дзяўчонку пыныравіў. НАВЯРСТАЦЬ зак. Навязаць. Нывірстала ны маю гылаву Міцю, горька ён нада мне. НАВЯРСТАЦЦА зак. Навязацца, прыстаць. Сьпірва як шуця рызгывырівыў, а тады і ладна нывірстаўся к Каці. НАВЯРСТАНЫЙ дзеепрым. Я ня думыла, што ён такей нывярстыный. А думыіш, твой хлюст меншы нывірстаный? НАВЯЧАЦЬ незак. 1. Наведваць. Алёна сваіх унукыў часта нывічаіць, дыражыць імі. 2 перан. Намервацца. Ня чулі, айдзе ён січас? — нывічаў паехыць г большыму сыну. НАВЯЧАЦЦА незак. 1. Наведвацца. Ці нывічаіцца Матруніна дычка к маткі? 2. Намервацца. Нывічаўся і Аніс пыдыйціць, а ці падойдзіць, хто яго знаіць. НАГАВАРЫВАННЕ, НАГАВОРЫВАННЕ н. перан. Шэпты, чараўніцтва. Могуць паднесьць ныгывырівыньня і паткінуць, яны злаўредныя людзі. Каб я здарова была, я б даўно ныйшла ныгаворівыньня. НАГАЛАГАЛЕЦЦА зак. неадабр. Накрычацца. Ні прідумыць, калі яны ныгылыгыляцца, нада пруціныю пызыгыняць у хату. НАГАЛАГАЛЕМШЫ дзеепрысл. Худзь ба троху пысядзелі ціха ныгылыгалёмшы. НАГАЛДАМАЧЫЦЬ зак. асудж. Пратранжырыць. Так бацькыва добрыя ныгылдымачуць, што біс куска хле-
106 👁