як загрудкі хырашэнька тріхануць. Адбуяньнічыўся, цяперя ціхінька сядзіць у хаці і ня пікніць. АДГАДОВЫВАННЕ н. Загадоўванне (звыч. валасоў). Нашто такоя адгадовывыньня валосься, яно мішаіць, у вочы лезіць. АДГАДЧЫВЫЙ, АДГАДЧЫВАТЫЙ прым. Такі, які хутка адгадвае. Во Сашка быў адгаччывый, бувала, любую зыгадку адгадыіць. Ня быў ты ні разу адгаччывытым, ты ні аднае мае зыгадкі ні адгыдаў. АДГАЛАДАЦЬ, АДГАЛАДАЦЦА зак. Нагаладавацца. Дзень пысядзеў бяс хлеба — ета ня голыд, во Сярьгей адгылыдаў пы-ныстыяшчыму. Кызалі, адгылыдаліся крепка, асобінна на Віцібшчыні ныцярьпеліся. АДГАЛДАМАЧЫЦЬ зак. Намарнатравіцца, натранжырыцца. Адгылдымачыў дык адгылдымачыў, етыга яму на ўсю жысьць хваціць. АДГАРАШЫЦЬ зак. Адкрышыць. Крашынычку хлеба адгырашыла, у рот узіла, мне нічагенічка есьць нілізя. АДГАРАШЫЦЦА зак. Адкрышыцца. Во адгырашылыся нескылька крошык, нада нажом акуратна резыць. АДГАРАШОНЫЙ дзеепрым. Ці етым пыд'ясі, сколька ў цябе адгырашона. АДГАРАШОМШЫ дзеепрысл. Што йта дробнінькія кусочыкі адгырашомшы, ты акуратнінька атреж ножыкым. АДГВАЗДЗЯЧЫЦЬ зак. 1. Адлупцаваць моцна, са злосцю. Іх тады абаіх у Рывах адгвызьдзячылі, крепка бакі нулупілі. 2. Моцна запэцкаць. Так адгвызьдзячыў новый пінжак, і ў грязішчы быў, і ў дзёгыць айдзе-то выквыцыў — страшна глядзець було. АДГВАЗДЗЯЧЫЦЦА зак. Моцна запэцкацца. Ну й адгвызьдзячыліся ж вы, ні пызнаць, што адзежына ны вас нейкыя. АДГВАЗДЗЯЧАНЫЙ дзеепрым. 1. Адлупцаваны моцна, са злосцю. Можа й адгвызьдзячыныя, ні знаю, муўчаць, ні хвалюцца. 2. Моцна запэцканы. Дзень нейдзі поўзыў, явіўся — штанёнкі адгвызьдзячыныя, іх дайжа ні атмыіш. АДГІМОРНІЧАЦЬ, АДГІМОРНІЧАЦЦА зак. экспр. Навычварацца. Як ні зварю есьць дзень-другей, тады адгіморнічыіш, пірістаніш круціць носым. Ажно ня веріцца, што Шпычанок адгіморнічыўся. АДГЛАМАЗДАЦЬ, АДГЛАМАЗДЗІЦЬ зак. 1. Вызваліць ад загрувашчвання. Адглымыздаў ба двор хут троху, ны яго ні пыкызацца. Дзьвері я адглымазьдзіў, можно зыхадзіць у анбарчык. 2. Зрабіць няўмела. Ну й адглымыздаў пуньку,— каб ат ветру ні зывалілыся. Бярец-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
116 👁