зак. Аблаяць матам. Тэй пычаў трілюду несьць, а Напрей як муцюгнець яго! МАЦЮГНУЦЦА зак. Вылаяцца матам. Паслухыў іх лухту, муцюгнуўся i пашоў двору.
МАЦЮГАНЫЙ, МАЦЮГНУТЫЙ дзеепрым. Муцюганый ат'етуля пойдзіш, яй-богу, муцюганый. Ну я муцюгнутый, а ты не, ты добрінькій.
МАЦКЖНУЦЬ зак. Аблаяць матам. Нашто ўжо Кусьцючонык ня любіць лаінкі, а тут ня выдзіржыў, муцюкнуў свата.
МАЦЮКНУЦЦА зак. Вылаяцца матам. Еткій гармідыр пыдняўся, слова ні рызыбраць, ён муцюкнуўся i пашоў с хаты.
МАЦЮКНУТЫЙ дзеепрым. Муцюкнутыму нялоўка стала, пыкрасьнеў.
МАЧА ж. Макрота. Вазьму цэмінту, рызьвяду з гліныю, зымажу, тады комін ні баіцца ні мачы, нічога.
МАЧОНАЧКА ж. памяти. Скарынка хлеба, размочаная ў страве. Ты малінькім любіў мачонычкі зь дзедым есьць, ён табе рызмачывыў.
МАЧЫНА ж. Асобная расліна маку. Нескылька мачын асталыся ны пасьледній грядзе, ніхай сідзяць збоку* Памяти.
МАЧЫНКА. Кідай ны грідах мачынкі, лі быразён яны ня будуць цубулі мішаць.
МАШЧЭННЕ н. Патрапленне ў масць (пры гульні ў карты). Большы ны машчэньня ні надзейся, сядзі ic сваімі хрісьцямі.
МЕКАЦЬ незак. Мычаць. Цёлычка мекыіць, піць просіць.
МЕКАЦЦА незак. Мычацца. Астаўся бычок адзін, мекыіцца яму.
МЕЛЬКАВАННЕ н. Меркаванне. Ці палучыцца што з вашыга мількуваньня, усё можыць пайціць хіньню.
МЕЛЬКАВАННІК м. Той, хто мяркуе. Мількуваньнік ён харошый, толька думыць ня дужа хочыць.
МЕЛЬКАВАННІЦА ж. Во ікая сь цябе мількуваньніца: паехыў Кустусёнык i ні ўзяў нікога ны калёсы.
МЕЛЬКАВАЦЬ, МЕЛЬКАВАЦЦА незак. Меркаваць. Мількуюць, мількуюць i мне купюць вахлі, знаюць, што я есьць ня буду, ім аддам. Мы мількуімся на той нядзелі атвярнуцца ў ягыды.
МЕЛЬКАВАНЫЙ дзеепрым. Ня слухый ты, нічога ў іх ні мількувана, ета абы тріпацца.
МЕЛЬКАНУЦЬ, МЕЛЬКАНУЦЦА зак. Мільгнуць. Нехта мількануў зы дарогыю, я ні пызнаў, хто там. Мількануўся зу дубамі чылавек, уродзі б Кымшачонык, а можа ŭ ня ён.
МЕСЦІНА ж. Месца. Во тут яны кычаліся, i месьці
Дадатковыя словы
атетуля, канўўся, муцюгнўўся, муцюкнўтыму, мільканўў, мількўімся, нўтый, цюкнўў, цюкнўўся
5 👁