ЗБЯНТЭЖЫВАЦЬ, ЗБЯНЦЕЖЫВАЦЬ незак. Пялегаваць, песціць. Зьбянтэжывыіця вы малых, яй-богу зьбянтэжывыіця, неслухымі вырыстуць. Цьвёрда запомні і зуруБі сабе ны насу: нілізя дзіцёнка зьбяньцежывыць, к пырядку прівучай. ЗБЯНТЭЖЫВАЦЦА, ЗБЯНЦЕЖЫВАЦЦА незак. Спешчвацца. Чаму ж ня будзіць зьбянтэжывыцца, кылі нянік кругом ні пірішчытаць. Кылі змалку зьбяньцежыіцца, то пыдрасьцець — толку ні дыжыдай. ЗБЯНТЭЖЫЦЬ, ЗБЯНЦЕЖЫЦЬ зак. Спесціць. Зьбянтэжыла свайго мальца, ліжаць мінуткі ня хочыць, цігай яго ну руках, з рук ні спускай. Во так зьбяньцежыш і будзіш гурюваць, ён цябе разу слухыць ні станіць. ЗБЯНТЭЖЫЦЦА, ЗБЯНЦЕЖЫЦЦА зак. Спесціцца. З мальства зьбянтэжыліся, цяперя пыдрасьлі — і толку німа ніякыга. Айдзе ж ні зьбяньцежыцца, калі вы трісіцёся над ім: каб ня піснуў, каб ні каўкнуў, каб ні раскрыўся. ЗБЯНТЭЖАНЫЙ, ЗБЯНЦЕЖАНЫЙ дзеепрым. Я зразу віджу, што зьбянтэжыныя дзеці, рызбалывыныя. Зьбяньцежыных трудна пірідукуваць, луччы зразу дзяржы у руках. ЗВАЦЦА незак. Клікацца, запрашацца. Яны зваліся ў госьці, ды йціць ні зыхацелі, ай, гаворюць, пойдзіш, а тады паўзі нызад упацёмкых. ЗВЕЗЦЬ зак. перан. 1. Ударыць. Як зьвязець Аўдзяёнык палкыю, тады ты паадурюваіш. 2. Прыняць адказнасць. Глядзі, ны цябе ускладуць, і ты зьвязеш. Кралі ўмесьці, а зьвёз адзін. ЗВЕРАВІТЫЙ прым. Жорсткі, звераваты. Пустушонык быў зьвірявітый чылавек, надж жонкыю пряма зьдзіваўся. ЗВОДЖЫВАННЕ, ЗВАДЖЫВАННЕ н. 1. Звядзенне (у адно месца). Многія дужа гурювалі посьлі зводжывыньня скыта: як ета біш шарсьціны астацца, пустэй двор. Я нібальшэй быў, ну зваджывыньня хырашо помню. 2 перан. Вывядзенне (бародавак). Зводжывыньня каму пымыгаіць, а каму не, буваіць, зводзюць, зводзюць, а бырыдаўкі астаюцца. Посьлі зваджывыньня як рузбрюсянелыся ліцо, лячыў ён, лячыў, ды лячыць большы некуды. 3 перан. Давядзенне да сваркі. Нікрасівыя ета дзела — зводжывыньня, каб грызьліся. Такей пастылый чылавек, зваджывыньня яму дужа ныравіцца. ЗВОДЖЫВАЦЬ, ЗВАДЖЫВАЦЬ незак. 1. Зводзіць (у адно месца). У нас тожа зводжывылі скот уместа,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
96 👁