дзірькі відзюць.
ЗАЧАУРАНЫЙ, ЗАЧАУРАУШЫЙ, ЗАЧАУРАЛЫЙ дзеепрым. 1. Падсохлы. Бугорчыкі зычаўріныя, а трошку ніжы грязь ня ўлезьць. Калі трошку зычаўрійшыя зімля, можна і ўскыпаць, а то дык пыдажджы дзень-два. Во тута сьнег зь зямлёю пірімішан, зычаўрілый, дзяржыцца, можна стыяць. 2. Схуднелы, змізарнелы. Ёй ба хуць зычаўріный якей, ці путному каму іна нада. У яго даўно сы здароўім дренна, сколька тут жывець, усё зычаўрійшый. У яе дзеці зычаўрілыя і сыма захлюпа, хочыш, каб зь Ляксеівыя дачкі пуць быў.
ЗАЧУХЫВАЦЬ незак. Затузваць. Глядзі, глядзі, мяне ты зачухывыць ня будзіш.
ЗАЧУХЫВАЦЦА незак. Забруджвацца, апускацца. Гультайка, во хто йна, ні за чым ні глядзіць, зачухывыіцца.
ЗАЧУХАЦЬ зак. Затузаць. Ляніл ні такей, яго ні зачухыюць, ён ім крыльля абарьвець.
ЗАЧУХАЦЦА зак. Забрудзіцца, апусціцца. Сьпірва троху глядзела зы пырядкым, дык жа ны адны плечы такоя хызяйства, іна й зачухылыся.
ЗАЧХАНЫЙ дзеепрым. перан. Хваравіты, прастуджаны. Як с табою жонка сьпіць, с такім зычханым. Сядзіць ны ліжанкі зычханый, бухікыіць.
ЗАЧЫКРЫЖЫВАННЕ н. жарт. Заразанне. Я чую, чую, што вы пра нейкыя зычыкрыжывыньня згыварівыіціся.
ЗАЧЫКРЫЖЫВАЦЬ незак. жарт. Заразадь. Дык каго вы тута зычыкрыжывыць зьбіраіціся?
ЗАЧЫНЕТЫЙ I дзеепрым. Зачынены. І вароты зачынітыя, і коўрыццы патпёртыя, і тута нехта быў, во ён сьлед дайжа відзін.
ЗАЧЫНЕТЫЙ II дзеепрым. Завостраны (пра алавак). Кырындаш дужа цьвёрдый і войстра зачыніт, бумагу режыць наскрозь.
ЗАШАВАЛІЦЬ зак. 1. Зашавяліць. Рука замлела, што пальцымі чуць зышываліў. 2 перан. Пачаць катурхаць, падганяць. Пакуля ні зышаволіш, самі ні парупюцца. Як зышаволіш, пыбягіць, вожкі апусьціш — ныга ціріз нагу пляцецца. 3 перан. гумар. Пайсці бадзёра дробнымі крокамі. Так зышываліў старэй к аутобусу, што мыладэя астаюцца, у яго сіла ішчэ тая. 4 перан. эмац. Пачацца (пра дождж). Калі ён успакоіцца, етый дождж, узноў зышываліў, ды спорный, спорный.
ЗАШАВАЛІЦЦА зак. 1. Зашавяліцца, заварушыцца. С аднаго боку ў кусьце зышывалілыся нешта, тады з
107 👁